Плуг

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Ангельскі селянін за плугам

Плуг — сельскагаспадарчая прылада для асноўнай апрацоўкі глебы ў рамках падрыхтоўкі да пасяўной насеньня або пасадкі расьлінаў. Плугамі таксама завуцца прылады для працы пад вадой, для пракладкі кабэляў, а таксама падрыхтоўкі зямной паверхні перад гукавым зандаваньнем і гідралякацыяй бакавога агляду пры пошуку нафты. Першапачаткова плугі цягнулі на сабе людзі, потым валы, а яшчэ пазьней — коні. Пасьля індустрыяльнай рэвалюцыі плугі цягнулі паравыя машыны, а ў цяперашні час — трактары. Плугі могуць быць выраблены з дрэва, жалеза або сталі. Ён ёсьць асноўным інструмэнтам для большай часткі чалавецтва на працягу ўсёй гісторыі, і ўяўляе сабой адно з галоўных дасягненьняў у сельскай гаспадарцы.

Асноўная мэта араньня плугам — вывернуць верхні пласт глебы і насыціць паверхню карыснымі рэчывамі зьнізу, пры гэтым зацягнуўшы ў зямлю пустазельле і ўсё, што засталося ад леташняга ўраджаю. Араньне таксама неабходнае для аэрацыі глебы, як і для дадатковага насычэньня вільгацьцю. Цяпер узаранае поле звычайна пакідаецца, каб прасохнуць, а затым барануецца перад пасадкай.

Выкарыстаньне плуга зьнізілася ў некаторых абласьцёх, часьцяком з прычыны пагрозай пашкоджаньня і эрозіі глебы, на карысьць дробнага ўзворваньня і іншых менш інвазіўных мэтадаў апрацоўкі глебы. На сёньняшні момант у некаторых рэгіёнах праводзяцца адмословыя спаборніцтвы ўзворваньня зямлі плугам, як прыклад у Вялікабрытаніі праводзіцца Нацыянальны чэмпіянат узворваньня плугам.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Плугсховішча мультымэдыйных матэрыялаў