Пнэўманія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Узбуджальнік пнэўманіі

Пнэўманія (па-грэцку: πνευμονία ад πνεύμων — «лёгкія») або запаленьне лёгкіхзапаленьне лёгачнай тканкі інфэкцыонага паходжаньня з пераважным паражэньнем пухірыкаў (з разьвіцьцём у іх запаленчай эксудацыі) і міжвузнай тканкі лёгкага.

Тэрмін «пнэўманія» аб'ядноўвае большую групу хваробаў, кожная з якіх мае сваю этымалёгію, патагенэз, рэнтгеналягічныя прыкметы, дадзеныя лябараторных дасьледаваньняў і асабліва тэрапіі. Можа працякаць як самастойнае захворваньне ці як ускладненьне іншых захворваньняў.

Неінфэкцыйныя запаленчыя працэсы ў лёгачнай тканкі, звычайна называюць пнэўманітамі ці альвэлітамі. На фоне падобных асэптычных запаленчых працэсаў нярэдка разьвіваецца бактэрыяльная, вірусна-бактэрыяльная й грыбковая пнэўманія.

Асноўным мэтадам дыягностыкі зьяўляецца рэнтгеналягічнае дасьледаваньне лёгкіх, а асноўным мэтадам лячэньня — антыбактэрыяльная тэрапія. Позная дыягностыка й затрымка з пачаткам антыбактэрыяльнага лячэньня пагаршае прагноз захворваньня. Магчымы лятальны сыход.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Пнэўманіясховішча мультымэдыйных матэрыялаў