Пошта Сэрбіі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Каардынаты: 44°48′38″ пн. ш. 20°28′2″ у. д. / 44.81056° пн. ш. 20.46722° у. д. / 44.81056; 20.46722

«Пошта Сэрбіі»
сэрб. „Пошта Србије”
Выява лягатыпу
Тып унітарнае прадпрыемства
Заснаваная 28 сьнежня 1989 (34 гады таму)
Заснавальнікі Скупшчына Сэрбіі
Краіна Сэрбія
Разьмяшчэньне Бялград
Адрас грамада Палілула, мікрараён Ташмайдан, Такоўская вул., д. 2
Ключавыя фігуры Барыша Шарэнац (старшыня), Зоран Джорджавіч (кіраўнік), Славалюб Янічыевіч (начальнік)[1]
Галіна сфэра паслугаў
Паслугі дастаўка лістоў і пасылак, грашовы перавод, абмен валюты
Абарачэньне 27,642 млрд дынараў (2021 год; 234,456 млн эўра)[2]
Апэрацыйны прыбытак 3,895 млрд дынараў (2021 год; 33,044 млн эўра)
Чысты прыбытак 3,283 млрд дынараў (2021 год; 27,851 млн эўра)
Лік супрацоўнікаў 14 794 (2022 год)[3]
Даччыныя кампаніі «Мабтэл ПТТ»
Аўдытар «Глябальныя паслугі аўдыту» (Бялград)[4]

«Пошта Сэрбіі» — дзяржаўнае прадпрыемства Сэрбіі, заснаванае ў сьнежні 1989 году.

На 2023 год мела 1900 аддзяленьняў і каля 15 000 супрацоўнікаў[5]. Валодала 24 % паёў банка «Паштовая ашчадніца». Аказвала звыш 580 відаў паслуг[6].

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

28 сьнежня 1989 году Скупшчына Сэрбіі ўхваліла Пастанову аб заснаваньні дзяржаўнага прадпрыемства «Паштова-тэлеграфна-тэлефонная сувязь Сэрбіі». У 1997 годзе стварылі дачыннае прадпрыемства «Тэлекам Сэрбіі». У 2002 годзе стварылі службу хуткай дастаўкі. У 2009 годзе ўвялі адпраўку хуткай пошты за мяжу. У 2010 годзе «Пошта Сэрбіі» ўкараніла апраграмаваньне кіраваньня сродкамі і стварыла кампутарную сетку паштовай сувязі. Таксама ў 2010 годзе паштовы адрасны код «Пошты Сэрбіі» ўлучылі ва ўнівэрсальную базу паштовых індэксаў Сусьветнага паштовага зьвязу (Швайцарыя)[7].

У 2011 годзе ўвялі паслугу дастаўкі тавараў за мяжу для прадпрымальнікаў. У 2013 годзе паштовае аддзяленьне «Нові Сад» на 0,45 га. У 2014 годзе распачало працу аддзяленьне «Бялград» плошчай 2,8 га з аўтаматызаваным сартаваньнем. У 2015 годзе ўвялі аўтаматычнае сартаваньне адпраўленьняў і грузаў па ўсёй паштовай сетцы. У 2016-м «Пошта Сэрбіі» пачала ладзіць абмен валюты без камісіі. У 2017 годзе стварылі паштовы дастасунак для смартфонаў, каб тэлефанаваць кур'еру, сачыць за станам адпраўленьня і атрымліваць зьвесткі пра паштовыя аддзяленьні і цэны ў іх. У 2018 годзе пачалі аказваць паслугу міжнароднай дастаўкі тавара са зборам аплаты за яго. У 2019 годзе набылі новае памяшканьне плошчай 2060 кв.м для паштовага аддзяленьня «Крагуевац»[7].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Кіраўніцтва (сэрб.) // Дзяржаўнае прадпрыемства «Пошта Сэрбіі», 2023 г. Праверана 18 красавіка 2023 г.
  2. ^ Фінансавая справаздача за 2021 год (сэрб.) // Дзяржаўнае прадпрыемства «Пошта Сэрбіі», сакавік 2022 г. Праверана 18 красавіка 2023 г.
  3. ^ Кансалідаваная фінансавая справаздача за 2021 год (сэрб.) // Дзяржаўнае прадпрыемства «Пошта Сэрбіі», сакавік 2022 г. Праверана 18 красавіка 2023 г.
  4. ^ Справаздача незалежнага рэвізора за 2021 год (сэрб.) // Дзяржаўнае прадпрыемства «Пошта Сэрбіі», сакавік 2022 г. Праверана 18 красавіка 2023 г.
  5. ^ Пра нас (Пошта сёньня) (сэрб.) // Дзяржаўнае прадпрыемства «Пошта Сэрбіі», 2023 г. Праверана 18 красавіка 2023 г.
  6. ^ Профіль прадпрыемства (сэрб.) // Дзяржаўнае прадпрыемства «Пошта Сэрбіі», 2023 г. Праверана 18 красавіка 2023 г.
  7. ^ а б Гісторыя (сэрб.) // Дзяржаўнае прадпрыемства «Пошта Сэрбіі», 2023 г. Праверана 18 красавіка 2023 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Навіны (сэрб.) // Дзяржаўнае прадпрыемства «Пошта Сэрбіі», 15 красавіка 2023 г. Праверана 18 красавіка 2023 г.