Прыбудак

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Прыбудак
Першыя згадкі: XIX ст.
Вобласьць: Гомельская
Раён: Жлобінскі
Сельсавет: Навамаркавіцкі
Насельніцтва: 378 чал. (2004)
Часавы пас: UTC+3
Геаграфічныя каардынаты: 52°37′15″ пн. ш. 30°4′19″ у. д. / 52.62083° пн. ш. 30.07194° у. д. / 52.62083; 30.07194Каардынаты: 52°37′15″ пн. ш. 30°4′19″ у. д. / 52.62083° пн. ш. 30.07194° у. д. / 52.62083; 30.07194
Прыбудак на мапе Беларусі
Прыбудак
Прыбудак
Прыбудак

Прыбу́дак[1] — вёска ў Беларусі. Уваходзіць у склад Навамаркавіцкага сельсавету Жлобінскага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва 378 чал. (2004). Знаходзіцца за 39 км на паўднёвы ўсход ад места і чыгуначнай станцыі Жлобін (лінія Бабруйск — Гомель), за 122 км ад Гомелю.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле пісьмовых крыніцаў вядомая з XIX стагодзьдзя як сяло ў Якімава-Слабадзкой воласьці Рэчыцкага павету Магілёўскай губэрні. У 1879 годзе згадана ў ліку населеных пунктаў Горвальскага царкоўнага прыходу. У 1916 годзе ў наёмнай хаце адкрылася школа.

У 1930 годзе арганізаваны калгас «Усход», працаваў вятрак. У часе Вялікай Айчыннай вайны ў баях каля вёскі загінулі 12 савецкіх салдатаў (пахаваныя ў брацкай магіле ў цэнтры вёскі). У сьнежні 1943 году — красавіку 1944 году ў вёсцы разьмяшчаўся палявы шпіталь савецкіх войскаў. 52 жыхары загінулі на фронце. У 1971 годзе ў вёску перасялілася частка жыхароў суседняй вёскі Белая Галінка (у наш час не існуе). Цэнтар калгасу «Зорка». Працуюць швейная майстэрская, дзевяцігадовая школа, клюб, бібліятэка, фэльчарска-акушэрскі пункт, дзіцячыя ясьлі-сад, вэтэрынарны ўчастак, аддзяленьне сувязі, крама.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
  2. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 1. Кн. 1. — Менск, 2004.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]