Пэйзаж Залесься (карціна Станіслава Яроцкага)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Пэйзаж Залесься
Польская моваKrajobraz Zalesia, Летувіская моваPeizažas Zalesėje
Мастак Станіслаў Яроцкі
Год 1899
Тып алей, палатно
Памеры 70 × 101
Месцазнаходжаньне Летувіскі нацыянальны мастацкі музэй(lt)Вільня

«Пэйзаж Залесься» — карціна Станіслава Яроцкага, намаляваная каля 1899 году. На карціне мастак адлюстраваў прыгажосьць краявідаў Залесься і ракі Вяльля. Гэтыя мясьціны наведаў мастак адразу па пераезьдзе ў Вільню.

Апісаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На пярэднім пляне — зялёны бераг ракі, крыху правей — абломак сасны, ствол якой укрыты елачкамі. Шырокае рэчышча зьвіваецца ўдалячынь, зьлева ад яго пясчаны бераг з трыма вялікімі дрэвамі. Справа ад ракі пясчаныя берагі й лугі, дзе-нідзе растуць дрэвы. Удалечыні пралягае гарызантальная паласа лесу. Неба блакітнае зь белымі пёрыстымі аблокамі.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]