Пэніцылін

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Выява будовы пэніцыліна

Бэнзылпэніцылін (пэніцылін G (PCN G) або проста пэніцылін (PCN)) — бэнзылавы этэр 6-амінапэніцыланавай кісьлі. Антыбіётык, які атрымліваецца з цьвільнага грыбу роду пэніцыліюму. У працэсе жыцьцядзейнасьці гэтых грыбоў сынтэзуюцца розныя віды пэніцыліну: адзін з найбольш актыўных у фармакалягічным пляне бэнзылпэніцылін і іншыя віды пэніцыліну, якія адрозьніваюцца ад першага тым, што замест бэнзыльнай групы ўтрымліваюць іншыя радыкалы.

Як і іншыя β-лактамы, пэніцылін ня толькі перашкаджае размнажэньню вузаў пракарыётаў, у тым ліку і цыянабактэрыяў, але таксама перашкаджае дзяленьню хлярапластаў імхоў. Але не аказваюць уплыву на дзяленьне пластыд вышэйшых судзінкавых расьлінаў[1].

Пэніцылін зьяўляецца гістарычна важным прэпаратам, бо быў першым з такіх, які эфэктыўна выкарыстоўвалі ў барацьбе супраць шматлікіх раней сур’ёзных захворваньняў, як то пранцы і інфэкцыяў, выкліканых стафілакокамі і стрэптакокамі.

Гістарычныя зьвесткі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пэніцылін зьяўляецца першым антыбіётыкам, антымікробным прэпаратам, атрыманым з прадуктаў жыцьцядзейнасьці мікраарганізмаў. Ён быў вылучаны ў 1928 годзе Аляксандрам Флемінгам з штаму грыба віду Penicillium notatum на выснове выпадковага адкрыцьця: трапленьне ў культуру бактэрыяў цьвільнага грыба з навакольнага асяродзьдзя аказвае бактэрыцыднае ўзьдзеяньне на культуру бактэрыяў.

Фармакакінэтыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пасьля нутрацягліцавага ўвядзеньня хутка ўсмоктваецца зь месца іньекцыі. Шырока разьмяркоўваецца ў тканках і вадкасьцях арганізма. Бэнзылпэніцылін добра пранікае праз плацэнтарны бар’ер, ГЭБ пры запаленьні мазгавых абалонак. Выводзіцца з мачой.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ «β-lactam antibiotics inhibit chloroplast division in a moss (Physcomitrella patens) but not in tomato (Lycopersicon esculentum)». Journal of Plant Physiology 150 (1–2): 137–140. DOI:10.1016/S0176-1617(97)80193-9.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Пэніцылінсховішча мультымэдыйных матэрыялаў