Пэргала

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Пэргала

Пэргала (па-італьянску: pergola ад па-лацінску: pergula — «навес») — садовае збудаваньне, наборная канструкцыя з шэрагу сэкцыяў аркаў, злучаных паміж сабой папярочнымі брусамі, для абароны праходу ад моцнага сонца. Яна можа быць як асобным збудаваньнем, так і часткай будынку, якая закрывае адкрытыя тэрасы.