Пэрт (Аўстралія)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Пэрт
Perth
Пэрт
Краіна: Аўстралія
Штат: Заходняя Аўстралія
Плошча: 5386 км²
Насельніцтва (2010)
• колькасьць:
• шчыльнасьць:

1 696 065 чалавек
308 чал/км²
Часавы пас:
• летні час:
UTC+8
UTC+9
Геаграфічныя каардынаты: 31°57′11″ пд. ш. 115°51′32″ у. д. / 31.95306° пд. ш. 115.85889° у. д. / -31.95306; 115.85889Каардынаты: 31°57′11″ пд. ш. 115°51′32″ у. д. / 31.95306° пд. ш. 115.85889° у. д. / -31.95306; 115.85889
Пэрт на мапе Аўстраліі
Пэрт
Пэрт
Пэрт

Пэрт (па-ангельску: Perth) — найбуйнейшы горад і сталіца штата Заходняя Аўстралія, разьмешчаны на паўднёвым-захадзе Аўстраліі на беразе Індыйскага акіяна. Насельніцтва горада складае 1 696 065 чалавек (2010). Пэрт — чацьвёрты па насельніцтве горад Аўстраліі пасьля Сыднэя, Мэльбурну і Брысбэну. У Пэрце пражывае каля 75% насельніцтва ўсяго штата Заходняя Аўстралія.

Горад быў заснаваны 12 чэрвеня 1829 г капітанам Джэймзам Стырлінгам неўзабаве пасьля узьнікненьня партовага селішча Фрымантл. Пэрт паказвае ўстойлівы рост, хутчэй, чым сярэдні паказчык па краіне.

Пэрт атрымаў вядомасьць, як «горад агнёў», калі ўсе жыхары ўключылі асьвятленьне ў часе пралёта над імі касьмічнага карабля «Дружба 7» у 1962 годзе. Па стане на 2010 год, Пэрт разьмешчаны на восьмым месцы лепшых гарадоў для пражываньня, згодна з ацэнкай часопіса The Economist.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Пэрт (Аўстралія)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў