Пятро Дудо

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Пятро Дудо
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 4 верасьня 1911(1911-09-04)
Памёр 23 лютага 1958(1958-02-23) (46 гадоў)
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьнік
Узнагароды
ордэн Айчыннай вайны II ступені ордэн Айчыннай вайны II ступені ордэн Чырвонай Зоркі ордэн Чырвонай Зоркі

Пятро Дудо (4 верасьня 1911 у в. Забалацьце Лепельскі раён23 лютага 1958, Менск) — беларускі і савецкі літаратар, журналіст.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. З 1935 году служыў у Чырвонай Арміі. У 1940 годзе скончыў Камуністычны інстытут журналістыкі ў Менску. У 1940-1941 гадах — намесьнік рэдактара газэты «Вольная праца» (Беласток), у гады Вялікай Айчыннай вайны — палітработнік, супрацоўнік армейскага друку. З 1949 году — карэспандэнт газэты «Во славу Родины» (Менск).

Пахаваны на вайсковых могілках у Менску.

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выступаў у пэрыядычным друку з нарысамі і апавяданьнямі з 1934 году. Аўтар аповесьці «Першы салют» (1958), сатырычнай камэдыі «Чортаў тузін» (1963).

Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]