Пячоры Вэлебіту

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Пячорная сыстэма Лукіна яма — Трояма. Схема 3D-сячэньня сыстэмы.

Пячоры Вэлебіту (па-ангельску: Velebit caves) — шэраг глыбокіх карставых пячор у горным масіве Вэлебіт, Харватыя.

Лукіна яма — пячора глыбінёй у 1431 мэтар, самая глыбокая пячора ў Харватыі, 16-я па глыбіні пячора ў сьвеце і самая глыбокая пячора ў Паўднёва-Ўсходняй Эўропе[1]. На дне пячоры, у падземных азёрах і раўчуках, жыве найбуйнейшая вядомая калёнія падземных п'явак Erpobdella mestrovi, якія, як было ўстаноўлена, зьяўляюцца прадстаўнікамі новага віду, роду і сямействаref name="Radovinovič" />. Да іншых відаў, якія былі выяўленыя ў пячоры, адносяцца сухапутныя сьлімакі Zospeum tholussum[2]. У пячорах горнага сьцягу Вэлебіт ў Харватыі водзяцца дзіўныя п’яўкі Croatobranchus mestrovi. Яны засяляюць азёры зь ледзяной вадой на дне самых глыбокіх шахт. Па баках целаў п’явак маюцца вырасты, якія нагадваюць ногі, а ротавыя адтуліны атачаюць шчупальцы. Дакладна невядома, што яны ядуць, паколькі, акрамя п’явак, у ледзяных азёрах ніхто не жыве[3]. Яшчэ ў пячорах Вэлебіту выяўлены камары-званцы Troglocladius hajdi.

Да іншых цікавых пячораў адносяцца Славацка яма (-1320 м), Пячорная сыстэма Вэлебіту (-1026 м), Мядуза (-679 м). Усе пералічаныя пячоры знаходзяцца ў нацыянальным парку "Паўночны Вэлебіт». У пячорах Вэлебіта маецца шэраг надзвычай глыбокіх (больш за 500 м) калодзежаў, у тым ліку трэці ў сьвеце калодзеж Patkov Gušt з глыбінёй 553 м вольнага падзеньня, названы ў гонар памерлага харвацкага спэлеоляга [4].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Радован Радовинович, хорватский туристический гид Адриатики, ПГ. 143, Загребе (1999), ISBN 953-178-097-8
  2. ^ Alexander M. Weigand, [1], Subterranean Biology, том 11, ст.45—53, 2013
  3. ^ 10 троглобионтов - необычных обитателей пещер. Популярная механикаПраверана 2019-10-31 г.
  4. ^ The Worlds Great Vertical Pits, list by Bob Gulden

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]