Піксэл

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Павялічаная выява, выкананая ў раставай графіцы: зьлева — з паўторам піксэлаў, справа — зь бікубічнай інтэрпаляцыяй

Пі́ксэл (en:pixel, скар. ад en:picture element, элемэнт відарысу) — найдрабнейшая адзінка лічбавага відарысу (лічбавай выявы) ў растравай графіцы.

Кожны піксэл відарысу — аб’ект, які характарызуецца азначаным колерам або градацыяй шэрага колеру. Адзін піксэл можа захоўваць інфармацыю толькі пра адзін колер, што й асацыюецца зь ім.

Таксама піксэл — гэта найменшая адзінка відарысу, які атрымоўваюць з дапамогай графічных сыстэм вываду інфармацыі (кампутарныя маніторы, друкаркі і г. д.). У сучасных графічных сыстэмах часьцей за ўсё мае квадратную форму. Ад колькасьці піксэлаў залежыць дэталёвасьць відарысу.