П’ера Інкап’е

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
П’ера Інкап’е
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 9 студзеня 2002(2002-01-09) (22 гады)
Рост 1,85 м
Пазыцыя абаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Баер
Нумар 3
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2019—2020
2020—2021
2021—
Індэпэнд’ентэ дэль Вальле
Тальерэс
Баер
2 (0)
14 (0)
75 (3)
Зборныя
2021— Эквадор 30 (1)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
10 сакавіка 2024.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
16 лістапада 2023.

П’е́ра Марты́н Інкап’е́ Рэ́йна (па-гішпанску: Piero Martín Hincapié Reyna; нар. 9 студзеня 2002 году) — эквадорскі футбаліст, цэнтральны абаронца нямецкага клюбу «Баер» і нацыянальнай зборнай Эквадору.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Займаўся футболам у родным Эквадоры. Дэбютаваў за клюб «Індэпэнд’ентэ дэль Вальле» ў жніўні 2019 году ў матчы эквадорскага першынства супраць «Мушук Руны». Футбаліст амаль не зьяўляўся ў складзе асноўнай дружыны клюбу, але разам з моладзевай камандай здабыў Кубак Лібэртадорэс сярод юнакоў. Гэтым ён прыцягнуў да сябе ўвагу. У жніўні 2020 году перайшоў у склад аргентынскага клюбу «Тальерэс», які сплаціў 1 млн даляраў ЗША за 50% правоў за гульца[1][2]. Праз год, у жніўні 2021 году, Інкап’е далучыўся да нямецкага «Баера». 16 жніўня эквадорац выйшаў у складзе ў матчы Лігі Эўропы супраць «Фэрэнцварашу». Немцы перагулялі вугорцаў зь лікам 2:1. Першы гол у прафэсійнай кар’еры адбыўся таксама ў матчы Лігі Эўропы супраць «Сэлтыку».

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]