Рагірым

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Рагірым (сынд. Rohhirim — уладары коней) — у рамане Дж. Р.Р. Толкіна «Ўладар Пярсьцёнкаў» народ людзей-каняроў, што насяляў каралеўства Роган разьмешчанае на поўначы ад Ґондару. Рагірым былі адвечнымі хаўрусьнікамі ґондарцаў.

Рагірым зьявіліся ў Толкінаў раньніх накідах 1939 р. як хаўрусьнікі Ґондару пад назваю «ўладары коней Рогану», а канчатковую форму аповяд пра іх набыла ў 1942 р. з напісаньнем траціны «Ўладара Пярсьцёнкаў».

Апісаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Людзі Рогану апісваюцца як высокія, прыгожыя, сьветласкурыя і ў большасьці зяленавокія з валасамі пшанічнага колеру. Амаль усе мужчыны насілі бароды. Па характары суровыя, запаленчыя, да ворагаў бязьлітасныя, але з пачуцьцём справядлівасьці.

На вайне б’юцца на конях, спрытныя лучнікі, таксама могуць біцца сьпешанымі.

Падтрымлівалі кантакты з эльфамі, ведаюць пра Эру, але гэтак жа як і дунаданы не пакланяюцца яму і храмаў не будуюць. З Валар любяць Орамэ паляўнічага, якога завуць Бэмаю.

Мова[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Рагірык

Мова рагірым, рагірык, паходзіць ад мовы аданаў Таліску і таму родасная з моваю нумэнорцаў Адунаік, што ё продкам мовы ўэстран, якою мовілі большасьць народаў Міжзем’я. Апроч уласнае мовы большасьць рагірым ведалі ўэстран і сьпілкаваліся на ім з чужынцамі.

У рамане Дж. Р. Р. Толкін перадаў толькі некалькі словаў гэтае мовы, якія ён ва ўжываньні пераклаў стараанґельскаю.

trahan — «нары»

kûd — dûkan — «мяшканец нораў» (стараанґел. hol- bitla)

lô- (loh-) — «конь»

Lohtûr — «народ каней», саманазва рагірым

Lograd — назва краіны (стараанґел. Éo — конь)

tûras — «кароль» (корань гэтага слова запазычаны з сындарыну)

róg — дзікун

rógin — дзікуны.

Паходжаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Рагірым вядуць сваё паходжаньне ад народа Гадора Золатавалосага, што належаў да Трох Народаў Аданаў Першае Эпохі. Пасьля Вайны Гневу, калі большая частка Аданаў адплыла на востраў Нумэнор, продкі рагірым, бэорнінґаў, народаў людзей Ліхалесься, эсґаротцаў ды дэйліўцаў засталіся ў Міжзем’і, пасяліўшыся ў паўночнай вобласьці Раваніён. У ХІІІ стагодзьдзі Трэцяе Эпохі народы поўначы, што мешкалі між Ліхалесьсем ды рэчкаю Калдуін аб’ядналіся ў каралеўства Раваніён, найвыбітнейшым з валадаром якога быў Відуґавія, які стаў сьвёкрам караля Ґондару Валакара й дзедам Эльдакара.

У 1856 г. Трэцяе Эпохі па загадзе Саўрона на Раваніён і Ґондар напалі плямёны рамізьнікаў. Каралеўства Раваныён пала пад іх ударамі, большасьць насельніцтва была зьнішчанае або заняволенае. Частка людзей поўначы на чале з нашчадкам Відуґавіі Маргўіні адыйшла ў даліну Андуіна і дапамагла ґондарцам нанесьці ўдар па рамізьніках ў Даґорладзе ў 1899 г. Т. Э. Падбухтораныя Маргўіні рабы рамізьнікаў узьнялі паўстаньне, аднак большасьць іх загінула ад рук жанчынаў і падлеткаў качэўнікаў, якія таксама ўмелі спрытна валодаць зброяю. Таму народ поўначы ня стаў вяртацца ў свае зямлі захопленыя рамізьнікамі. У 1979 г. Т. Э. народ поўначы на чале з нашчадкам Маргўіні Фрумґарам сыйшоў у вярхоўі Андуіну, адкуль выбіла рэшткі анґмарцаў і заснавала там каралеўства Эатэад з сталіцаю ў месты Фрамбурґ, узбудаваным сынам Фрумґара Фрамам. Фрам перамог цмока Ската з Эрэд Мэтрын (Сініх гораў). Цмокавы скарбы захопленыя Фрамам сталі прычынаю сваркі з гномамі, што калісьці былі абрабаваныя цмокам. Фрам не аддаў ім нічога, даслаўшы каралі з цмокавых зубоў з словамі: «Няма ў вашых скарбніцах такіх камянёў і ня будзе, бо яны нялёгка дастаюцца». У адказ гномы забілі Фрама і сяброўства між гномамі і эатэодамі ні ў які час не было.

Кароль эатэодаў Леод утаймоўвай коней і аднойчы схапіў белага жарабца, што хутка вырас у прыгожага гордага каня. Конь не зьмірыўся зь няволею і нікога не падпускаў да сябе. Калі Леод усё-ткі асядлаў яго, конь панёс яго прэч, доўга скакаў па стэпе і ў канцы скінуў яго так, што кароль разьбіў галаву аб камяні і памёр.

Сын Леода Эарл вырашыў адпомсьціць за бацьку і доўга паляваў на каня і ўрэшце высачыў яго. Затым Эарл схапіў і сеў на яго, паклікаўшы Фэларофам. Кароль езьдзіў на кані бязь сядла і аброці. Фэлароф разумеў чалавечую мову і падпарадкоўваўся толькі Эарлу. Ён належаў да мэарас, найвысакароднейшых і найхутчэйшых коней Міжзем’я. Рагірым верылі, што Бэма прывёў продкаў мэарас з Валінару.

У 2510 г. Т. Э. горныя оркі з Гітаэґлір (Імглістыя горы) ды качэўнікі з Усходу балкоты напалі на Ґондар і цалкам разбурылі маланаселены край Каленардон. Намесьнік Ґондарц Кірыён даслаў ганцоў да поўначы за дапамогаю і на заклік адгукнуўся Эарл, які на чале войска эатэодаў разграміў качэўнікаў ды оркаў. Так былі выратаваныя ад разгрому войска намесьніка Кірыёна, што апынулася ў атачэньні ворагаў на палях Келебранту. Ва ўзнагароду кіраўнік Ґондару аддаў Эарлу ў валоданьне апусьцелы Каленардон, які з тых часоў атрымаў назву каралеўства Роган (у перакладзе з сындарыну «земля валадароў коней»), а народ, што яго насяліў — рагірым, хоць самі яны называлі сябе эарлінґі.

Удзел у Вайне Пярсьцёнка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Спачатку рагірым намагаліся прытрымлівацца нэўтралітэту ў супрацьстаяньні Ґондару й Мордару, аднак абставіны склаліся так, што Саўрон напаў на Роган рукамі Сарумана. Да сталіцы Рогану Эдорасу прыбыў Ґендальф Белы і ўмовіў караля Тэадэна выступіць на баку Захаду. У бітве пры Гэльмавым яры войскі Рогану разьбілі орды ўрук-хаяў Сарумана ды падмоўленых імі дунландцаў. Пасьля разгрому Саруманавых ордаў і разбурэньні энтамі Айзэнґарду рагірым на чале з каралём Тэадэнам і яго пляменьнікам Маршалам Эамэрам на дапамогу абложанага войскамі Мордару месту Мінас — Тырыт. У бітве на палях Пэленору кароль Тэадэн загінуў ад рукі правадыра назґулаў, аднак сам Кароль-чараўнік быў уражаны пляменьніцаю караля Эаўін і каралеўскім збраяносцам Мэрыядакам Брэндыбакам.

Пасьля падзеньня Саўрона і перамогі ў Вайне Пярсьцёнка хаўрус Ґондару й Рогану ўмацаваўся. Новы кароль Рогану Эамэр ажаніўся з дачкою прынца Дол Амроту — Латырыэль і яго сястра Эаўін, выйшла замуж за прынца Ітыліену — Фараміра.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Толкін Дж. Р. Р. Властелин Колец — Санкт-Пецярбург: «Северо-Запад». 1991 — Ч.2. Две крепости — Кн.3.

Толкін Дж. Р. Р. Властелин Колец — Санкт-Пецярбург: «Северо-Запад». 1991 — Ч. 3. Возвращение короля — Кн. 5., 6.; Приложение 1. Дом Йорла.