Рацыянальны лік

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Рацыяна́льны лік — лік, які можна прадставіць як адносіну двух цэлых лікаў або, інакш кажучы, гэта дроб, лічнікам і назоўнікам якога зьяўляюцца цэлыя лікі.

r = \frac a b, a \in \mathbb Z, b \in \mathbb Z

Дроб звычайна запісваюць так, каб назоўнік быў дадатным. Таму можна сказаць, што рацыянальны лік — гэта лік, які зьяўляецца адносінай цэлага і натуральнага ліку.

r = \frac a b, a \in \mathbb Z, b \in \mathbb N

Мноства рацыянальных лікаў уключае ў сябе мноства цэлых лікаў, бо любы цэлы лік можна прадставіць як дроб, лічнікам якога зьяўляецца ён сам, а назоўнікам — лік 1.

Мноства рацыянальных лікаў абазначаецца сымбалям \mathbb Q.