Рудава (рака)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рака
Рудава
лац. Rudava

Rudawa
Рака Рудава ў Кракаве
Рака Рудава ў Кракаве
Агульныя зьвесткі
Выток злучэньне Крэшаўкі і Рудаўкі ў вёсцы Рудавы
Вусьце Вісла
Краіны басэйну Сьцяг Польшчы Польшча
Вобласьці Малапольскае ваяводзтва
Даўжыня 35,8 км
Плошча басэйну 318,3 km²

Руда́ва — рака ў Малапольскім ваяводзтве, левы прыток Віслы, у якую ўпадае на 75,4 км Віслы, ля бульвара Родла ў Кракаве. Гэта адна з крыніцаў пітной вады для Кракава (вадазабор у Мыдльніках).

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Да зарэгуляваньня ракі ў 1910—1912 гадах Рудава працякала праз Кракаў некалькімі рукавамі. Затокі ў ваколіцах Блоняў праз адсутнасьць магістралі тады называліся Няцечай. Паўночнай галіной была Млынаўка Каралеўская. Паўднёвы вёў да манастыра нарбертынцаў на месцы сучаснага рова.

Да ХІХ стагоддзя рака Рудава, якая працякала праз тэрыторыю Кракава, кожную вясну разьлівалася, ператвараючы яе ў дрыгву, на астравах якой пакідалі людзей, якія паміралі ад халеры ў гады яе навеі.

Карціна Краявід Рудавы Станіслава Высьпянскага

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]