Рымскі легіён

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Легіён (лацін. legio, ад слова lego — зьбіраць) — асноўная вайсковая адзінка ў войску Старажытнага Рыма. У легіён уваходзіла ад 4 да 6 тысячаў чалавек (4 — 5 тыс. пяхоты й 300 коньнікаў). На чале легіёну ў пэрыяд Рэспублікі стаяў трыбун, у пэрыяд Імпэрыі — легат.

Склад легіёну[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пад легіёнам, у часы Рымскіх цароў, малі на ўвазе ўсё войска Рыма, якое складалася з 3 — 4 тыс. ваяроў й 300 коньнікаў зь дзяцей магнатаў. Спачатку легіён складаўся выключна з грамадзянаў Рыму, але ў часы Імпэрыі ваяроў пачало не выстачаць для аховы мяжы й тылу, у войска пачалі прызываць і жыхароў правінцыяў, якія ня мелі рымскага грамадзянства (па сканчэньні вайсковай службы, ваяры атрымоўвалі грамадзянства й зямлю).