Саколец

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
ВКЛ за часамі кіраваньня Вітаўта Вялікага

Саколец — колішняе места, паўднёвая фартэцыя Вялікага Княства Літоўскага. Знаходзіўся на месцы сучаснага ўкраінскага места Вазьнясенску.

На мяжы XIV і XV стагодзьдзяў вялікі князь літоўскі Вітаўт заснаваў пры ўпадзеньні рэчкі Мэртвавод ў Бог (Паўднёвы Буг) места-фартэцыю. Упершыню Саколец (Sakolecz) згадваецца ў сьпісе замкаў, складзеным па сьмерці вялікага князя ў 1430 року.[1]

У пазьнейшы час Саколец пераўтварыўся ў паўднёвы фарпост Рэчы Паспалітай, аднак урэшце фартэцыяй авалодалі запароскія казакі. Новыя гаспадары ў дачыненьні да места ўжывалі назву Сокалы.[2]

У 1795 року побач з Сокаламі расейскія ўлады збудавалі места Вазьнясенск.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Р. Ю. Кочкуров. История символов Николаевщины // «Гербоведъ» №57, С. 39—44.
  2. ^ Добровольський О. А. Литовська топоніміка на Миколаївщині (XV ст.) [1](недаступная спасылка) // Наукові праці. Науково-методичний журнал. Випуск: 1, Том: 4. ISSN 1609-7742

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]