Паўднёвы Буг

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рака
Паўднёвы Буг

Південний Буг
Паўднёвы Буг каля Віньніцы
Паўднёвы Буг каля Віньніцы
Агульныя зьвесткі
Выток Бужок
Вышыня вытоку 350 м
Вусьце Чорнае мора
Краіны басэйну Украіна
Вобласьці Хмяльніцкая вобласьць, Кіраваградзкая вобласьць, Мікалаеўская вобласьць, Віньніцкая вобласьць і Адэская вобласьць
Даўжыня 806 км
Сярэднегадавы сьцёк 108 м³/с
Плошча басэйну 63700 км²
Месцазнаходжаньне
Паўднёвы Буг на мапе
Асноўныя прытокі
Левыя Сінюха, Мэртвавод, Інгул
Правыя Згар, Кадыма, Гнілы Яланэц

Паўднёвы Буг, Бог (па-ўкраінску: Південний Буг, антычная назова — Гіпаніс), рака ўва Ўкраіне (працякае ў Хмяльніцкай, Віньніцкай, Кіраваградзкай ды Мікалаеўскай абласьцях). Упадае ў Дняпроўска-Бузкі ліман Чорнага мора.

Гэта пятая паводле велічыні рака Ўкраіны й найвялікшая рака, якая цячэ выключна па тэрыторыі Ўкраіны. Цячэ па цэнтральных і паўднёвых яе абласьцях праз зону лесастэпу й стэпу. Тут на паверхню выходзіць найстаражытнейшае ва Ўкраіне геалягічнае ўтварэньне — Украінскі крышталічны шчыт, дзякуючы якому Паўднёвы Буг вядомы сваімі парогамі.