Хмяльніцкая вобласьць

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка
Хмяльніцкая вобласьць
Хмельницька область
Coat of Arms of Khmelnytskyi Oblast.svg
Flag of Khmelnytskyi Oblast.svg
Герб Сьцяг
Агульныя зьвесткі
Краіна Украіна
Статус вобласьць
Адміністрацыйны цэнтар Хмяльніцкі
Улучае 20 раёнаў
Найбольшы горад Хмяльніцкі
Іншыя буйныя гарады Камянец-Падольскі, Шапятоўка
Дата ўтварэньня 23 верасьня 1937 року
Губэрнатар І.К.Гаўчук
Афіцыйныя мовы украінская
Насельніцтва (2006)
1,373 млн. (2,93%, 13-е месца)
Шчыльнасьць 66,67 чал./км²
Плошча 20,6 тыс. км² (3,41%)
Вышыня па-над узр. м.
 · найвышэйшая кропка
 · найніжэйшая кропка

 409 м
 121 м
Шырата ад 48°27' да 50°37' п. ш.
Даўгата ад 26°09' да 27°56' у. д.
Месцазнаходжаньне
Хмяльніцкая вобласьць на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас GMT +2
Тэлефонны код +38 038
Паштовыя індэксы 29xxx, 30xxx, 31xxx, 32xxx
Інтэрнэт-дамэн khmelnitskiy.ua; km.ua
Код аўтам. нумароў BX
Афіцыйны сайт
Commons-logo.svg   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Хмяльні́цкая во́бласьць (па-ўкраінску: Хмельни́цька о́бласть) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ва Ўкраіне. Плошча вобласьці складае 20,6 тыс. км². Насельніцтва — 1,373 млн. чалавек (2006). Адміністрацыйны цэнтар — места Хмяльніцкі.

Геаграфічныя зьвесткі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Месцазнаходжаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Разьмешчаная на захадзе Украіны.

На паўночным захадзе мяжуе з Ровенскай, на паўночным усходзе з Жытомірскай, на ўсходзе зь Віньніцкай, на поўдні з Чарнавіцкай, на захадзе з Тэрнопальскай абласьцямі Ўкраіны.

Клімат[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клімат умерана кантынэнтальны.

Рэльеф[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Большую частку тэрыторыі вобласьці займае Падольскае ўзвышша, на паўночным захадзе ў межы вобласьці заходзіць Валынскае ўзвышша, а на поўначы — Палеская нізіна. Паверхня — хвалістая раўніна, якая ўздымаецца на паўночны захад і паніжаецца на поўдзень і паўднёвы ўсход. Асабліва сільна парэзаная яе паўднёва-заходняя частка вузкімі далінамі мэрыдыянальных левых прытокаў Днястра.

Паўднёвы захад перацягвае Таўтровы камлюк, на якім разьмешчаны найвышэйшы пункт вобласьці — гара Вялікая Бугаіха (409 м). Тут пашыраныя карставыя формы рэльефу, трапляюцца пячоры (Атлантыда, Залучанская).

Крайні поўдзень мае градападобную паверхню, парэзаную каньёнападобнымі далінамі прытокаў Днястра. Узровень Днястроўскага вадасховішча (121 м) зьяўляецца найніжэйшым пунктам вобласьці.

Водныя аб'екты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па тэрыторыі вобласьці цякуць 120 рэчак даўжынёй звыш 10 км кожная. Найвялікшая — Днестар з прытокамі Збруч, Смотрыч, Ушыца; Паўднёвы Буг з прытокамі Бужок, Воўк, Іква; рэкі Дняпроўскага басэйну — Гарынь, Случ, Хамора.

Азёраў мала. Сустракаюцца пераважна ў басэйне Гарыні. Найвялікшае вадасховішча — Днястроўскае. Пабудавана 1858 сажалак і вадасховішчаў, галоўным чынам у басэйнах Гарыні ды Паўднёвага Буга

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вобласьць была ўтвораная 22 верасьня 1937 року. Да 4 студзеня 1954 року насіла назву Камянец-Падольская вобласьць. Першапачаткова адміністрацыйным цэнтрам было места Камянец-Падольскі (да 1940 року).

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вобласьць налічвае 20 раёнаў, 13 местаў, зь якіх 6 — абласнога значэньня, 24 мястэчкі, 5 пасёлкаў, 1410 вёсак.

Месты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Абласнога значэньня[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Раённага значэньня[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Хмяльніцкая вобласьцьсховішча мультымэдыйных матэрыялаў