Самат Даніяр

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Самат Даніяр
Рост 183 см[1]
Пазыцыя абаронца
Грамадзянства
Дата нараджэньня 24 студзеня 1999(1999-01-24)[1] (25 гадоў)
Месца нараджэньня
Клюб Барыс
Выступаў за
Гульнявая кар’ера 2015 — цяпер

Самат Даніяр (па-казаску: Самат Данияр; нар. 24 студзеня 1999 году) — казаскі хакеіст, абаронца клюбу «Барыс».

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выхаванец хакейнай школы ў Астане. На юнацкім узроўні абараняў колеры сталічнага «Барысу», але ў прафэсійным хакеі дэбютаваў у складзе клюбу «Астаны» з айчыннага першынства. Улетку 2017 году вярнуўся ў «Барыс», далучыўшыся да моладзевай каманды клюбу «Сьнежныя Барсы». Поруч з клюбам спаборнічаў у Моладзевай хакейнай лізе. 6 кастрычніка 2019 году хакеіст зьявіўся на лёдзе ў КХЛ у складзе «Барысу» ў матчы супраць чарапавецкай «Северсталі» і згуляў тры зьмены. У наступных гульнях галоўны трэнэр казаскага клюбу беларус Андрэй Скабелка пачаў даваць хакеісту больш гульнявога часу. 19 сьнежня таго ж году, у гасьцявым матчы супраць кітайскага клюбу «Куньлунь Рэд Стар», Даніяр закінуў сваю першую шайбу ў лізе і дапамог камандзе перавесьці гульню ў авэртайм[2].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]