Сколе

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Сколе
укр. Сколе
Народны дом Сколаўшчыны «Бэскід» (былы раённы дом культуры)
Народны дом Сколаўшчыны «Бэскід» (былы раённы дом культуры)
Skole s.gif
Герб Сколе
Першыя згадкі: X ст.
Горад з: 1660
Краіна: Украіна
Вобласьць: Львоўская
Раён: Сколеўскі
Мэр: Уладзімер Маскаль
Плошча: 4,59 км²
Вышыня: 436 м н. у. м.
Насельніцтва (2001)
колькасьць: 6742 чал.
шчыльнасьць: 1468,85 чал./км²
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Тэлефонны код: +380-324
Паштовы індэкс: 82600
Геаграфічныя каардынаты: 49°2′1″ пн. ш. 23°30′42″ у. д. / 49.03361° пн. ш. 23.51167° у. д. / 49.03361; 23.51167Каардынаты: 49°2′1″ пн. ш. 23°30′42″ у. д. / 49.03361° пн. ш. 23.51167° у. д. / 49.03361; 23.51167
Сколе на мапе Ўкраіны
Сколе
Сколе
Сколе
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Сколе (па-ўкраінску: Сколе) — горад, разьмешчаны ў даліне ракі Опір ва Ўкраінскіх Карпатах, раённы цэнтар Львоўскай вобласьці, адзін з гістарычных цэнтраў Бойкаўшчыны, занесены ў Сьпіс гістарычных населеных месцаў Украіны. У Сколе праходзяць стратэгічныя агульнадзяржаўныя і эўрапейскія транспартныя камунікацыі: Аўтадарога М 06 (Кіеў — Чоп), чыгунка Кіеў — Чоп, паўднёвая галіна нафтаправода «Дружба».

Назва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Адносна паходжаньня назвы гораду Сколе існуюць чатыры розныя вэрсіі:

  • ад слова «скала», паколькі даліна, у якой разьмешчаны горад, акружаная скаламі. Вэрсія малаверагодна, бо ўласна скалаў у раёне амаль няма.
  • ад племя скалотаў, якія нібыта засялялі ў старажытнасьці гэтыя землі. Вэрсія таксама здаецца непраўдападобнай, бо асноўны жыцьцёвы ляндшафт скіфскай цывілізацыі — гэта стэпы.
  • ад дзеяслова «скалоці» — існуе легенда, заснаваная на Лаўрэнцеўскім летапісы[1], што тут у 1015 годзе ад рукі брата Сьвятаполка загінуў князь Тураўскі Сьвятаслаў Уладзімеравіч, сын Уладзімера Вялікага, з жонкай Праскоўяй і дружыньнікамі. Падчас нападу Сьвятаполк, празваны ў народзе «пракляты», усклікаў: «скаліце іх усіх!» Гэтая вэрсія зьяўляецца найбольш распаўсюджанай і мае некалькі літаратурных варыянтаў, што з часам абрасьлі так званымі народнымі паданьнямі.
  • ад прыметніка «сколаты» — так горцы сталі называць месца, дзе адбыўся крывавы гвалт над мірным насельніцтвам манголамі Батыя пасьля разгрому імі маленькага, але адважнага атраду абаронцаў перавалу Тухольскія вароты. Гэтая вэрсія новая і патрабуе далейшага ўдакладненьня і распрацоўкі.

Што да скланеньня назвы гораду, то існуюць дзьве розныя тэндэнцыі — адна падтрымліваеца дзейсным правапісам, іншая зьяўляецца пашыранай у размоўнай практыцы сярод мясцовых жыхароў. Гэтак, артаграфічны слоўнік і Ўкраінскі Лінгвістычны партал[2] выразна адзначаюць, што: «Сколе (горад ва Ўкраіне) — назоўнік сярэднягя роду, не скланяецца». Аднак жыхары самога Сколе і прылежных месцаў дужа часта і ў размоўнай мове, і нават на пісьме скланяюць назву месца: Сколе, але: (да) Скольяга, (у) Сколім, (у) Скольяму. Гэта, верагодна, зьвязаны з тым, што назва гораду польскай мовай «Skole», скланяецца згодна з правіламі польскай мовы, Skole, (do, ze) Skolego.

Геаграфія і клімат[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па геамарфалягічным раянаваньні Сколе разьмешчаны ў монаклінальна-глыбавых нізкагор’ях — Сколеўскіх Бэскідах (Скібовая зона, Зьнешнія Карпаты), у межах Сколеўскай катлавіны. Горад з усіх бакоў акружаны гарамі: з захаду — г. Корчанка (1180 м), з поўначы — Дабрана (824 м), з усходу — Кліва (670 м), з паўночнага-ўсходу — Чудзілава (650 м), на поўдні — Зелямінь (1177 м), далей на поўдні бачны хрыбет Кіеўца (1064 м) і гара Крам’яна (1137 м). Усе горы пакрытыя букава-яловым лесам. Частка гэтага горнага масіву належыць Нацыянальнаму парку «Сколеўскія Бэскіды». Абсалютныя вышыні Сколеўскай катлавіны — 432—438 м над узроўнем мора.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Сколесховішча мультымэдыйных матэрыялаў