Спадарожнікавая сувязь

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Спадарожнік сувязі Syncom-1

Спадарожнікавая сувязь — адзін зь відаў радыёсувязі, заснаваны на выкарыстаньні штучных спадарожнікаў у якасьці рэтрансьлятараў. Спадарожнікавая сувязь ажыцьцяўляецца паміж зямнымі станцыямі, якія могуць быць як стацыянарнымі, гэтак і перасоўнымі.

Спадарожнікавая сувязь зьяўляецца разьвіцьцём традыцыйнай радыёрэлейнай сувязі шляхам вынясеньня рэтрансьлятару на вельмі высокую вышыню (ад сотняў да дзясяткаў тысяч км). Праз тое, што зона яго бачнасьці ў гэтым выпадку — амаль палова зямнога шару, то неабходнасьць у ланцугу рэтрансьлятараў адпадае — у большасьці выпадкаў дастаткова і аднаго.