Анка Упала: розьніца паміж вэрсіямі
Rescuing 2 sources and tagging 0 as dead.) #IABot (v2.0.9.3 |
Скарот даты нараджэння ў мэтах абароны асабістых дадзеных |
||
Радок 7: | Радок 7: | ||
| Імя пры нараджэньні = |
| Імя пры нараджэньні = |
||
| Псэўданімы = Анка Упала |
| Псэўданімы = Анка Упала |
||
| Дата нараджэньня = |
| Дата нараджэньня = 1981 |
||
| Месца нараджэньня = [[Магілёў]] |
| Месца нараджэньня = [[Магілёў]] |
||
| Дата сьмерці = |
| Дата сьмерці = |
||
Радок 21: | Радок 21: | ||
| Сайт = |
| Сайт = |
||
}} |
}} |
||
'''Анка Ўпала''' (сапр.: ''Алена Ўладзімераўна Казлова''; нар. |
'''Анка Ўпала''' (сапр.: ''Алена Ўладзімераўна Казлова''; нар. 1981, [[Магілёў]]) — беларуская літаратарка. Жыве ў [[Менск]]у. |
||
== Адукацыя == |
== Адукацыя == |
Вэрсія ад 14:23, 22 красавіка 2024
Анка Упала | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Псэўданімы | Анка Упала |
Нарадзілася | 1981 Магілёў |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьнік |
Жанр | проза |
Мова | беларуская мова[1][1], расейская мова[1][1], ангельская мова[1][1], швэдзкая мова[1][1] і фінская мова[1][1] |
Анка Ўпала (сапр.: Алена Ўладзімераўна Казлова; нар. 1981, Магілёў) — беларуская літаратарка. Жыве ў Менску.
Адукацыя
Скончыла факультэт замежных моваў Магілёўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Жыве ў Менску. У 2013—2018 гадох каардынатарка Школы маладога пісьменьніка пры ГА «Саюз беларускіх пісьменьнікаў».
Творчасьць
Аўтарка кнігі кароткай прозы і вершаў «Дрэва энталіпт» (2012, выдавецтва «Логвінаў»)[2][3], першай у сэрыі дэбютных кніг Саюза беларускіх пісьменнікаў «Пункт адліку», і аўтабіяграфічнага раману «На заснежаны востраў» (2017, 2018, выдавецтва «Янушкевіч») пра час, пражыты ў Швэцыі[4].
Як публіцыстка пісала ў асноўным на тэмы гендэру, мовы і жаночых правоў, выступала з сэрыяй тэкстаў на Радыё Свабода, асобнымі артыкуламі ў часопісе Прайдзісьвет і на сайце budzma.by.
Апавяданьні, вершы і пераклады публікаваліся ў анталёгіі «Сьвятая праўда і іншыя казкі» (2009), магілёўскім пэрыядычным друку, літаратурных часопісах «Тэксты», «Дзеяслоў», «Тэрмапілы», «Arche», газэце «Літаратурная Беларусь», швэдзкай анталёгіі перакладаў сучаснай беларускай літаратуры «Беларусь — літаратурнае падарожжа» (Стакгольм, 2011). З старабеларускай пераклала на трасянку[5] «Прамову Мялешкі».
Пасьля публікацыі папяровага выданьня раману «На заснежаны востраў» на кнігу выйшла рэцэнзыя [6] Інгі-Ліны Ліндквіст у найбуйнейшай газэце Скандынавіі «Афтанблядэт».
У рэцэнзыі гаворыцца:
«Усё робіцца сьвежым, быццам паніклыя цюльпаны ў ледзяной вадзе. Прыгарады, электрычкі, пешаходныя вуліцы апісаныя з інтэнсыўнасьцю і мэлянхоліяй беларускай мовы, якой рэдка выпадае магчымасьць выявіць усю сваю магутнасьць». «Анка Упала закранае тэмы, якія прыцягваюць маладых чытачоў: міграцыя, выклікі глябальнага сьвету, фэмінізм і пошук ідэнтычнасьці ў іншай краіне».
Узнагароды
Пераможца літаратурнага конкурсу імя Данііла Хармса (Санкт-Пецярбург, 2007), фіналіст конкурсу маладых літаратараў імя Карласа Шэрмана (Менск, 2009), дыплямант прэміі «Дэбют» імя Максіма Багдановіча ў намінацыі «Проза» (2011) і ў намінацыі «Пераклад» (2018) за пераклад зь фінскай мовы кнігі для дзяцей Тымы Парвэлы «Эла і сябры» (2017, выдавецтва «Мастацкая літаратура»).
Раман «На заснежаны востраў» увайшоў у шорт-ліст Прэміі Гедройца (2018). У пісьменьніцкім галасаваньні «Кніга году» (2018) кніга заняла трэцяе месца.
Стыпендыятка фонду культуры Artica Svalbard (в. Шпіцбэрген), 2019, намінаваная як пісьменьніца нарвэскім ПЭН-цэнтрам[7]. Правяла на востраве Шпіцбэрген два месяцы падчас палярнай ночы.
Крыніцы
- ^ а б в г д е ё ж з і Upala, Anka // Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ^ СБП, Анка Упала, Anka Upala
- ^ Анка Упала. Дрэва энталіпт
- ^ На заснежаны востраў
- ^ Рэч Мялешкі, кашталяна Смаленскага, на засяданіі правіцельства ў Варшаве ў 1589 гаду
- ^ Sverige får nytt liv — på belarusiska
- ^ articasvalbard.no(недаступная спасылка)