Старыя Войкавічы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Старыя Войкавічы
трансьліт. Staryja Vojkavičy
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Баранавіцкі
Сельсавет: Сталовіцкі
Насельніцтва: 8 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 163
Паштовы індэкс: 225312
СААТА: 1204890040
Нумарны знак: 1
Геаграфічныя каардынаты: 53°15′7″ пн. ш. 26°5′48″ у. д. / 53.25194° пн. ш. 26.09667° у. д. / 53.25194; 26.09667Каардынаты: 53°15′7″ пн. ш. 26°5′48″ у. д. / 53.25194° пн. ш. 26.09667° у. д. / 53.25194; 26.09667
Старыя Войкавічы на мапе Беларусі ±
Старыя Войкавічы
Старыя Войкавічы
Старыя Войкавічы
Старыя Войкавічы
Старыя Войкавічы
Старыя Войкавічы

Стары́я Во́йкавічы[1]вёска ў Баранавіцкім раёне Берасьцейскай вобласьці. Старыя Войкавічы ўваходзяць у склад Сталовіцкага сельсавету.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У час Першай сусьветнай вайны ў навакольлі вёскі Старыя Войкавічы адбываліся актыўныя баявыя дзеяньні; цяжкія баі зь вялікай колькасьцю ахвяраў з боку расейскай арміі праходзілі ў 1916 годзе ў час выкананьня Скробава-Гарадзішчанскай апэрацыі. 13 чэрвеня пры апэрацыі загінула каля 7000 салдат расейскай арміі, пры гэтым было захоплена ўсяго толькі адно нямецкае ўмацаваньне «Балотны пагорак» на захадзе вёскі Старыя Войкавічы. Гістарычныя падзеі гэтых часоў пазьней былі ўшанаваны помнікам «Трох крыжоў» — арлом з трыма нахіленымі ў розныя бакі крыжамі на пастамэнце.

26 чэрвеня 2013 году вёска перададзеная зь ліквідаванага Мядзеневіцкага ў склад Сталовіцкага сельсавету[2].

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 2010 год — 8 чалавек
  • 1999 год — 20 чалавек

Археалягічныя знаходкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Непадалёку ад вёскі Старыя Войкавічы пры паглыбленьні каналу былі знойдзены рэшткі старажытнага паселішча. Усяго ў навакольлі выяўлена 4 такія стаянкі, названыя Войкавічы-1, Войкавічы-2, Войкавічы-3 і Войкавічы-4.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 71
  2. ^ «Об изменениях в административно-территориальном устройстве Барановичского района Брестской области». Решение Брестского областного Совета депутатов от 26 июня 2013 г. № 286(недаступная спасылка) (рас.)

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]