Стол

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Кававы столік
Furnituretestrigtable1.png

Стол — прадмет мэблі, які складаецца з гарызантальнай паверхні (стальніцы) і падставы. Сталы выкарыстоўваюцца для таго, каб разьмяшчаць прадметы, у прыватнасьці ежу, на вышыні, зручнай для чалавека. Пры гэтым чалавек можа сядзець ці стаяць.

Форма стальніцы пераважна круглая ці прастакутная, але існуе вялікая колькасьць сталоў са стальніцай у форме іншых геамэтрычных фігураў, нават самых складаных. Колькасьць апораў зьмяняецца ад адной, якая знаходзіцца ў цэнтры да той колькасьці, якую задумаў яго стваральнік.

Сталы ўпершыню зьявіліся ў Старажытным Эгіпце і затым пачалі шырока выкарыстоўвацца паўсюдна.

Існуе мноства адменаў стала:

  • абедзенны стол
  • сэрвіровачны стол
  • пісьмовы стол
  • часопісны стол
  • туалетны стол
  • стол для тэлевізара
  • стол для пасяджэньняў
  • стол для машыністкі
  • кампутарны стол
  • прыстаўны стол і інш.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Столсховішча мультымэдыйных матэрыялаў