Стортынг

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Будынак стортынга ў Осьлё
Зала паседжаньняў

Стортынг (па-нарвэску: Stortinget, літар. «Вялікі сход») — парлямэнт Нарвэгіі.

Агульныя зьвесткі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Месцазнаходжаньнем стортынга зьяўляецца сталіца Нарвэгіі — горад Осьлё. Колькасьць дэпутатаў, якія выбіраюцца ў нарвэскі парлямэнт, складае 169 чалавек, 150 зь якіх абіраюцца па партыйных сьпісах ад правінцый (фюльке), а пакінутыя 19 атрымліваюць так званыя «ўраўняльныя» мандаты.

Фармальна стортынг складаецца з 2 палатаў — одэльстынг і лягтынг. Аднак у 2007 годзе было прынята рашэньне, што пасьля наступных выбараў, у 2009 годзе, стортынг будзе аднапалатным. Узначальвае стортынг прэзыдэнт стортынга. У цяперашні час гэта Торб’ёрн Ягланд. Акрамя яго, у прэзыдыюм парлямэнта ўваходзяць віцэ-прэзыдэнт стортынга, прэзыдэнт і віцэ-прэзыдэнт одэльстынга, і прэзыдэнт і віцэ-прэзыдэнт лягтынга. Месцы ў прэзыдыюме разьмяркоўваюцца прапарцыйна, згодна з прадстаўленым у стортынгу партыям. Засядаюць дэпутаты ў пленарнай залі не фракцыйна, а групамі ад правінцый.

Асноўнымі задачамі стортынга зьяўляюцца:

  • выданьне законаў
  • прыняцьце бюджэту
  • кантроль над працай урада