Сусьветны дэфіцыт чыпаў (2020—2022)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Сусьве́тны дэфіцы́т чы́паў — сусьветны крызіс, які пачаўся ў 2020 року і працягваецца дагэтуль, зьвязаны зь перавышэньнем попыту на інтэгральныя схемы (вядомыя таксама як паўправадніковыя чыпы) над прапановай. Гэта спрычыніла скачок коштаў, чэргі і спэкуляцыі таварамі, якім неабходныя паўправадніковыя прыборы (аўтамабілі, графічныя карткі, гульнявыя кансолі, кампутары ды іншыя)[1][2][3]. Сярод галоўных прычынаў дэфіцыту — пандэмія каранавіруснай інфэкцыі, гандлёвая вайна між ЗША і КНР, а таксама розныя экстрэмальныя прыродныя ўмовы.

Прычыны[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прычынамі сусьветнага дэфіцыту чыпаў стала спалучэньне розных падзеяў, што выклікалі эфэкт сьнежнай кулькі. Асноўнай прычынай зьніжэньня прапановы паслужыў пачатак пандэміі каранавіруснай інфэкцыі. Пераход на дыстанцыйную працу і дыстанцыйнае навучаньне[4][5] падвысіў патрэбу ў кампутарах[6], сеткавым абсталяваньні[4] ды іншай спажывецкай электроніцы з чыпамі[6], у той час як праз ізаляцыю іхняя вытворчасьць спынялася[7][8].

У верасьні 2020 року пасярод эканамічнага канфлікту з КНР Міністэрства гандлю ЗША наклала абмежаваньні на найбуйнейшага кітайскага вытворцу мікрасхемаў, Паўправадніковую вытворчую міжнародную карпарацыю (SMIC)[9]. З гэтай прычыны кампаніі былі вымушаныя зьвяртацца па закупкі да іншых вытворцаў, такіх як Тайваньская паўправадніковая вытворчая кампанія (TSMC) і Самсунг[10], якія і так ужо працуюць на поўную магутнасьць[11].

Праз суворы зімовы шторм у лютым 2021 року два заводы ў Остыне (Тэхас), якія належаць «Самсунгу» ды NXP Semiconductors, вымушаныя былі закрыцца, што затрымала пастаўкі зь іх на некалькі месяцаў[12].

У 2021 року Тайвань, які ёсьць лідэрам сусьветнай паўправадніковай прамысловасьці[13], перажыў найгоршую сухмень за больш як паўстагодзьдзя[14], што выклікала праблемы ў вытворчаў чыпаў, якім патрэбная вялікая колькасьць звышчыстай вады.

У кастрычніку 2020 року здарыўся пажар на паўправадніковай фабрыцы японскай кампаніі Асахі Касэі, спэцыялізаванай на вытворчасьці аналягава-лічбавых і лічбава-аналягавых пераўтваральнікаў[12]. У сакавіку 2021 року палала фабрыка яшчэ аднае японскай кампаніі Рэнэсас Электронікс, якая пастаўляе 30% сусьветнага рынку мікракантролераў для аўтамабіляў[15]. У студзені 2022 року праз пажар на бэрлінскім заводзе ASML запаволілася вытворчасьць ЭУФ-літаграфічнага абсталяваньня, неабходнага ў вытворчасьці чыпаў[16].

Пасьля пачатку расейскага ўварваньня ва Ўкраіну цана нэону, неабходнага для лазэраў у паўправадніковай вытворчасьці, вырасла ў шэсьць разоў у параўнаньні зь сьнежнем 2021 року[17]. Украіна вырабляе каля палову сусьветнага нэону, у прыватнасьці 90% нэону, прыдатнага для паўправадніковай вытворчасьці ЗША[18][19]. Таксама Ўкраіна зьяўляецца значным імпартэрам крыптону і ксэнону[20]. Расея экспартуе каля 40% сусьветных паставак паляду, патрэбнага ў некаторых кампанэнтах чыпаў, але пастаўкі могуць ускладніцца пасьля ўвядзеньня гандлёвых санкцыяў супраць агрэсаркі[21].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Global shortage in computer chips 'reaches crisis point' (анг.) 2021-03-21 г. Архіўная копія ад 2021-10-19 г. Праверана 2021-10-17 г.
  2. ^ The global chip shortage is starting to have major real-world consequences (анг.) 2021-05-07 г. Архіўная копія ад 2021-10-15 г. Праверана 2021-10-17 г.
  3. ^ The global chip shortage is a much bigger problem than everyone realised. And it will go on for longer, too (анг.) Архіўная копія ад 2021-09-24 г.
  4. ^ а б Home work triggers demand jump for chips, laptops and network goods 2020-03-23 г. Архіўная копія ад 2021-12-03 г. Праверана 2021-12-21 г.
  5. ^ Computer monitors and other work-at-home essentials are in big demand in the coronavirus era Архіўная копія ад 2021-11-09 г.
  6. ^ а б Why there's a chip shortage that's hurting everything from the PlayStation 5 to the Chevy Malibu 2021-02-10 г. Архіўная копія ад 2021-12-21 г. Праверана 2021-12-21 г.
  7. ^ How the microchip powered pandemic life (анг.) Архіўная копія ад 2021-11-10 г.
  8. ^ From Microchips to Medical Devices: Semiconductors as an Essential Industry during the COVID-19 Pandemic (анг.). Semiconductor Industry Association. Архіўная копія ад 2021-08-18 г.
  9. ^ US tightens trade restrictions on Chinese chipmaker SMIC (анг.) Архіўная копія ад 2021-11-10 г.
  10. ^ Chip shortage peaks during pandemic, how does it affect the industry? (анг.) Архіўная копія ад 2021-11-10 г.
  11. ^ Major chip shortage caused by Trump trade war blamed for PS5 shortage (анг.) 2021-02-11 г. Архіўная копія ад 2021-09-26 г. Праверана 2021-10-17 г.
  12. ^ а б Why the global chip shortage is making it so hard to buy a PS5 (анг.) 31 August 2021 г. Архіўная копія ад 27 November 2021 г. Праверана 27 November 2021 г.
  13. ^ Taiwan to remain largest semiconductor material market in 2020, 2021 Архіўная копія ад 2020-09-23 г.
  14. ^ Taiwan's drought is exposing just how much water chipmakers like TSMC use (and reuse) (анг.) Архіўная копія ад 2021-11-10 г.
  15. ^ Global auto recovery to take more hits from Japan chip plant fire, severe U.S. weather: IHS (анг.) 2021-03-31 г. Архіўная копія ад 2021-10-18 г. Праверана 2021-10-10 г.
  16. ^ ASML reports fire at its Berlin factory (анг.) 3 January 2022 г. Архіўная копія ад 2022-01-05 г. Праверана 2022-01-06 г.
  17. ^ Chipmakers see limited impact for now, as Russia invades Ukraine (анг.) 24 February 2022 г. Праверана 13 March 2022 г.
  18. ^ Ukraine halts half of world's neon output for chips, clouding outlook  Праверана 13 March 2022 г.
  19. ^ Ukraine supplies 90% of U.S. semiconductor-grade neon (and what it means to chip supply chain) 24 February 2022 г. Праверана 13 March 2022 г.
  20. ^ Low on gas: Ukraine invasion chokes supply of neon needed for chipmaking (анг.) 4 March 2022 г. Праверана 13 March 2022 г.
  21. ^ Explained: Why the Russia-Ukraine crisis may lead to a shortage in semiconductors (анг.) // The Indian Express