Сылескае ваяводзтва (1920—1939)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сылескае ваяводзтва
Województwo śląskie
Агульныя зьвесткі
Краіна Польшча
Статус ваяводзтва
Адміністрацыйны цэнтар Катавіцы
Найбуйнейшыя гарады Каралеўская Гута, Сьвентахавіцы, Бельска, Рыбнік, Цешын, Тарноўске-Гуры
Дата ўтварэньня 15 ліпеня 1920
Дата скасаваньня 1945
Афіцыйныя мовы польская, нямецкая
Насельніцтва (1931) 1 533 500 чалавек
Шчыльнасьць 299 чал./км²
Плошча 5122 км²
Месцазнаходжаньне Сылескага ваяводзтва
Мапа Сылескага ваяводзтва
Сылескае ваяводзтва, мапа
Код аўтам. нумароў ŚL
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Сылескае ваяводзтва (па-польску: Województwo śląskie) — адміністрацыйная адзінка міжваеннай Польскай Рэспублікі. Утворанае 15 ліпеня 1920 году.

Сылезкае ваяводзтва было адзінаю аўтаномнаю адзінкай у складзе міжваеннай Польшчы.

Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ваяводзтва знаходзілася ў заходняй Польшчы, межавала з Чэхаславаччынай і Нямеччынай і ваяводзтвамі Келецкім і Кракаўскім. Сядзіба ваяводзкае ўлады — Катавіцы.

Аўтаномія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сылезыя атрымала аўтаномію ў выніку змаганьня Польшчы зь Нямеччынай за гэтыя землі. Да заканчэньня Першае сусьветнае вайны ў 1918 годзе тэрыторыя будучага ваяводзтва падзялялася між тэрыторыямі Прусіі ды Аўстра-Вугорскай імпэрыі, якім належалі цэнтар і поўнач ды Цешынскі рэгіён адпаведна; пруская частка складала правінцыю Сылезія, у той час як навакольле Цешыну ўваходзіла ў склад Сылезіі — адной з частак падначаленай Аўстра-Вугоршчыне Чэхіі. Польскі ўрад надаў аўтаномны статус Сылескаму ваяводзтву, каб прыцягнуць галасы жыхароў рэгіёну ў галасаваньні за дзяржаўную прыналежнасьць у сакавіку 1921 году. Сылескае ваяводзтва атрымлівала ўласны парлямэнт (Сылескі сойм) і ўласную казну. Адміністрацыя ваяводзтва падпарадкоўвалася ваяводзе, які быў вызначаны Варшавай, але на амаль усе рашэньні патрабаваў ён дазволу Ваяводзкай рады, у склад якой уваходзіў ён сам з сваім намесьнікам. Апошнімі чальцамі Рады былі людзі, якіх выбіраў Сылескі Сойм.

Адміністрацыйны падзел[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ваяводзтва складалася з 3 гарадзкіх паветаў (Катавіцы, Каралеўская Гута[a], Бельска) і 8 земскіх паветаў: Бельскага (цэнтар: Бельска), Цешынскага (Цешын), Катавіцага, Люблінецкага, Пшчынскага, Рыбніцкага, Тарнагорскага і Сьвентахавіцкага паветаў. Паветы былі дадаткова падзеленыя на 25 гарадзкіх і 463 сельскія гміны.

Ваяводы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Каралеўская Гута была ў 1934 г. перайменаваная ў Хожаў.