Сьцяг Пакістану

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сьцяг Пакістану

Сьцяг Пакістану — палотнішча зялёнага колеру зь белай паласой ля тронка і белым паўмесяцам з зоркай. Афіцыйны сьцяг краіны прыняты пасьля абвяшчэньня незалежнасьці 14 жніўня 1947 году. Зялёны колер сымбалізуе мусульманаў, якія складаюць большасьць насельніцтва Пакістану, а белы - немусульманаў. Белы паўмесяц ўвасабляе прагрэс, а белая зорка - сьвятло і веды.