Сіянізм

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Сіяні́зм (па-габрэйску: צִיּוֹנוּת, цыёнут — ад назвы гары Сіён у Ерусаліме) — палітычны рух, мэтай якога зьяўляецца аб’яднаньне й адраджэньне габрэйскага народу на яго гістарычнай радзіме — у Ізраілі (Эрэц-Ісраэль), а таксама ідэалягічная канцэпцыя, на якой гэты рух грунтуецца. Ідэалёгія сіянізму аб’ядноўвае розныя па сваёй арыентацыі рухі — ад лева-сацыялістычных да артадаксальна-рэлігійных. Да Другой сусьветнай вайны (гл. Галакост) сіянізм быў адным з найбольш буйных грамадзка-палітычных рухаў габрэйскага народу (разам Бундам і тэрытарыялізмам).

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]