Тлумачальны слоўнік па інфарматыцы (беларускі клясычны правапіс)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Тлумача́льны сло́ўнік па інфарма́тыцы — слоўнік-даведнік клясычным правапісам, выдадзены ў 2014 годзе. Зьмяшчае больш за 3000 найбольш ужывальных тэрмінаў з інфарматыкі і вылічальнай тэхнікі. Аўтар — прафэсар Мікола Савіцкі.

Першае выданьне слоўніка выйшла ў 2008 годзе афіцыйным правапісам і зьмяшчала больш за 2500 тэрмінаў[1].

Апісаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мэта слоўніка — спрыяць замацаваньню і далейшаму разьвіцьцю беларускамоўнай тэрміналёгіі зь інфарматыкі і вылічальнай тэхнікі ў навуковай літаратуры й навучальным працэсе. Прызначаецца выкладнікам усіх тыпаў навучальных установаў, асьпірантам, магістрантам, студэнтам і школьнікам.

Кожны тэрмін прыводзіцца на беларускай і ангельскай мовах, даецца яго тлумачэньне па-беларуску[2].

Бібліяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]