Транс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Транс
ПаходжаньнеНямеччына, 1980-я
Тыповыя інструмэнтыСынтэзатар, драм-машына, музычная клявіятура, сэмплер
Вытворныя формыfuturepop,
транс-стэп,
брэйктранс,
мэтал-гоа-транс
Роднасныя жанры
Прагрэсіўны,
Гімнавы,
Вакальны,
Сымфанічны,
Гоа,
Пляменны,
Псыхадэлічны,
Цяжкі,
Піцыката,
Кіслотны,
Мінімалістычны псыхадэлічны транс,
Гардстайл,
Гард-энэрджы,
Нью-энэрджы,
Вольны гардкор
Лягатып Вікісховішча Trance ў Вікісховішчы

Транс (па-ангельску: Trance) — напрамак сучаснае электроннае танцавальнае музыкі (па-ангельску: Electronic Dance Music).

Гучаньне (агульнае для ўсіх разнавідаў)[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мэлёдыя (агульнае)[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Тыповым для трансавае кампазыцыі зьяўляецца разьвіцьцё мэлёдыі, ад аднаго рытму з басамі і пэркусіяй (прыклады: прагрэсіўны, гімнавы, вакальны, брэйк-, сымфанічны, гоа, пляменны транс, futurepop) або безь яе (прыклады: псыхадэлічны, гоа транс) да разьвітога паліфанічнага малюнка, што складаецца з мноства проста пабудаваных сынтэтычных мэлёдыяў, адна (ці 2-3) зь якіх зьяўляюцца вядучымі або з разнастайных нямузычных гукаў, што ўпарадкаваныя ў азначанай пасьлядоўнасьці й не парушаюць 4-тактовую будову мэлёдыі.

Рытм[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ува ўсіх (акрамя брэйктрансу) разнавідах трансу рытм зьяўляецца прамым і строга падпарадкоўваецца 4-тактовай будове (хуткасьць — паміж 130 ды 160 грукаў за хвіліну). Пасьля гукаў басовых бубнаў кратных 8 (у некаторых выпадках 4) можа адбывацца «сход» басовых бубнаў, калі ў сярэдзіну паміж двума гукамі асноўнае рытмавае лініі дадаецца шчэ адзін басовы бубен:

Басовы бубен (па-ангельску: Kick): X X X X X X X

У якасьці рабочых бубнаў могуць выкарыстоўвацца як snares-сэмплы, так і claps- і нават slaps-сэмплы. Але ў той жа час транс можа ўвогуле абыходзіцца без рабочых бубнаў. Пэркусію складаюць звычайна сэмплы адкрытых (па-ангельску: hi-hats) і закрытых талерак (па-ангельску: closed hi-hats), але ёю могуць быць таксама сэмплы бубнаў з карэннае афрыканскае музыкі альбо музыкі лаціна (tribal).

Брэйктранс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Брэйктранс мае характэрную для напрамкаў музыкі брэйкбіт рытмавую лінію (захоўваецца таксама хуткасьць брэйкбіту — 120—140 грукаў за хвіліну), але заўжды ён можа грэбаваць рабочымі бубнамі.

Басы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У розных напрамках трансу няма адзінства ў выкарыстаньні нейкае адзінае групы гукаў у якасьці басовых гукаў. Басы шырока розьняцца па частаце: ад гудучых (як у напрамку транс-стэп) або гучных (як у псыхадэлічным або гоа-трансе) нізкачастотных да выключна мэлядычных сярэдняе частаты (як у прагрэсіўным трансе). Раней (у канцы 1980-х — першай палове 1990-х) фартэпіянныя акорды часта выконвалі ролю басоў.

Сьпевы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Час ад часу ў трансе выкарыстоўваюцца асобныя сэмплы сьпеваў або нават разьвітая вакальная партыя — гэтае патрабаваньне зьяўляецца абавязковым для вакальнага трансу й futurepop. Пол выканаўцы залежыць ад напрамку: мужчынскі вакал выкарыстоўваецца ў futurepop, жаночы — у вакальным трансе.

Вытокі трансу[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Гай-энэрджы (Hi-NRG) (Прыклад: Modern Talking — Atlantis Is Calling (S.O.S For Love))
  • І-Бі-Эм, Электронная музыка для цела (EBM, Electronic Body Music) (Прыклад: Nine Inch Nails — The Perfect Drug)
  • Сынт-транс (Synthtrance), стары сынці-поп (Прыклад: Depeche Mode — Enjoy The Silence)

Разнавіды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Брэйктранс
  • Вакальны транс
  • Вольны гардкор (Freeform hardcore)
  • Гард-энэрджы (Hard-NRG)
  • Гардстайл (Hardstyle)
  • Гімнавы транс (Anthem trance)
  • Транс з Гоа, Гоа транс (Goa trance)
  • Ґэта транс (Ghetto trance) — гэты штучны напрамак трансу узгадваецца толькі ў cеціўным навучальніку Ішкара
  • Індустрыяльны транс (Industrial trance)
  • Кіслотны транс (Acid trance)
  • Мінімалістычна псыхадэлічны транс (Minimalist trance)
  • Мэтал гоа транс (Buttrock goa)
  • Нью-энэрджы (Nu-NRG)
  • Піцыката транс або транс з Ібіцы (Pizzicato trance, Ibiza trance)
  • Пляменны транс (Tribal trance)
  • Прагрэсіўны транс (Progressive trance)
  • Псыхадэлічны транс (Psy trance)
  • Сымфанічны транс (Symphonic trance)
  • Транс-стэп (Trancestep)
  • Футурпоп (Futurepop) й сучасны сынці-поп й дарксынт (Darksynth)
  • Цяжкі транс (Hard trance)

Прыклады тэмаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Брэйктранс
    • Hybrid — Blackout (Hybrid Y4K Edit)
  • Вакальны транс
    • 4strings — Summersun
  • Вольны гардкор
    • DJ Rx with Carbon Based — Liberator
  • Гард энэрджы
    • Od 404 — 9 Bar
  • Гардстайл
    • DJ Isaac — Focus
  • Гімнавы транс
    • Rank1 — Airwave
  • Транс з Гоа, Гоа транс
    • LMC — Anathema
  • Ґэта транс
    • Lectrolux — The House Is Surrounded
  • Дарксынт
    • Beborn Beton — Another Wolrd
  • Індустрыяльны транс
    • Psychic TV — New Sexuality
  • Кіслотны транс
    • Hardfloor — Trapped in the Little Silver Box
  • Мінімалістычны псыхадэлічны транс
    • Shiva Chandra — Acht Achtel
  • Мэтал гоа транс
    • Sun Project — At the Edge of Time
  • Нью-энэрджы
    • Yoji Biomehanika — B Raver
  • Піцыката транс або транс з Ібіцы
    • DJ Quicksilver — Bellisima
  • Пляменны транс
    • Safri Duo — Played-a-life
  • Прагрэсіўны транс
    • Underwolrd — Born Slippy (PVD remix)
  • Псыхадэлічны транс
    • Infected Mushroom — Cities Of The Future
  • Сучасны сынтпоп
    • Melotron — Erwartungen
  • Сымфанічны транс
    • William Orbit — Barber’s Adagio for Strings
  • Транс-стэп
    • John B — American Girls 2004
  • Футурпоп
    • Icon Of Coil — Regret
  • Цяжкі транс
    • DJ Scot Project — Outer Space

Выканаўцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Tiësto
  • ATB
  • Fraction Muzik
  • Markus Schulz
  • Armin van Buuren
  • BT
  • Paul van Dyk
  • Ferry Corsten
  • Above & Beyond
  • Paul Oakenfold
  • Jam & Spoon

Выдавецтвы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Eye Q
  • Harthouse
  • Rising High Records
  • FAX +49-69/450464

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Транссховішча мультымэдыйных матэрыялаў