Тыльзыцкі мір

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Тыльзіцкая дамова
Тыльзіцкая мірная дамова
Тып дамовы мірная дамова
Падрыхтаваная 25 [ст. ст. 1807] чэрвеня — 7 [ст. ст. 1807] ліпеня
Падпісаная 7 [ст. ст. 1807] ліпеня
 ·  месца Тыльжа
Бакі Шаблён:Сцягафікацыя
Шаблён:Сцягафікацыя

Тыльзыцкая дамова, Тыльзыцкі мір — два пагадненьні, заключаныя ў Тыльжы Першай Французскай імпэрыяй з Расейскай імпэрыяй і Каралеўствам Прусія 25 чэрвеня 1807 году.

Дамову складаюць два трактаты.

Першы трактат[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першая дамова была падпісаная 7 ліпеня 1807 году імпэратарам Напалеонам Банапартам з царом Аляксандрам I. Яго палажэньні ўключалі:

• Вызнаньне Расеяй Варшаўскага герцагства, вольнага места Гданьска й французскія заваёвы ў Прусіі.

• Расейская імпэрыя далучылася да кантынентальнае блакады Вялікабрытаніі.

• Імпэратар Аляксандр I Раманаў прызнаваў царскія тытулы братоў Напалеона.

Напалеон пагадзіўся на далучэньне да Расеі Беластоцкага дэпартамента, які павінен быў быць перададзены ёй Прусіяй як Беластоцкая вобласьць.

Перамовы паміж Напалеонам і Аляксандрам вяліся на плыце, прышвартаваным пасярод Нёмана каля места Тыльжа, таму аніводнаму з кіраўнікоў не прыйшлося прыходзіць адзін да аднога.

Другі трактат[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Другі дагавор Напалеон заключыў праз два дні, 9 ліпеня, з Каралеўствам Прусія.

Прусія адмовілася ад сваіх уладаньняў у Заходняй Нямеччыне, з якіх было створана Вестфальскае каралеўства. Быў заснаваны Вольны горад Ґданьск, які заставаўся пад пратэктаратам Каралеўства Саксонія і Каралеўства Прусія. Прусія адмовілася ад зямель другога, трэцяга і часткова ад зямель першага падзелу Рэчы Паспалітае, у выніку чаго паводле артыкула XV гэтае дамовы было створана Варшаўскае Ґерцаґства. Праз тры тыдні з частак паўночных узьбярэжных зямель першага падзелу РП быў створаны Вольны горад Ґданьск. Французы вярнулі акупаваныя тэрыторыі Сілезіі, у тым ліку Ўроцлаў і сілезскія крэпасьці. Дамова дазваляла войскам Наполеона Банапарта свабодна перамяшчацца па тэрыторыі Прусіі. Прусія часткова рэалізавала Кодэкс Напалеона, у тым ліку:

• секулярызацыя царкоўнае маёмасці • роспуск ордэна езуітаў

Дамова справакавала брытанцаў прыняць меры супроць Даніі й захапіць яе флот, каб перашкодзіць Напалеону зрабіць гэта.

Палажэньні міру сфарміравалі палітычны й тэрытарыяльны лад, які ў цэлым захаваўся да 1813 г.