Тын Лучын

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Тын Лучын
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 16 жніўня 1999(1999-08-16)[1] (24 гады)
Клюбная інфармацыя
Клюб Вісла
Нумар 6
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2016—2017
2017—2018
2018—2019
2019—2021
2021—
Замэт
Загрэб
Замэт
Адэмар
Вісла
Нацыянальная зборная
2021— Мужчынская зборная Харватыі па гандболе Харватыя

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі.

Тын Лучын (па-харвацку: Tin Lučin; нар. 16 жніўня 1999 году) — харвацкі гандбаліст польскага клюбу «Вісла» і нацыянальнай зборнай Харватыі. Выступае на пазыцыі левага гульнёвага гульца. Ягоны малодшы брат Фран таксама гандбаліст, які займае пазыцыю брамніка[2].

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Лучын займаўся гандболам у акадэміях двух рыекаўскіх клюбаў, як то «Замэт» і «Козала». Дэбютаваў у прафэсійным спорце ў складзе клюбу «Замэт», калі зьявіўся на пляцоўцы матчу харвацкай Прэм’ер-лігі ў сэзоне 2016—2017 гадоў. У 2017 годзе далучыўся да складу чэмпіёна краіны клюбу «Загрэб», зь якім гандбаліст сьвяткаваў перамогу ў чэмпіянаце і кубку краіны ў 2018 годзе. Потым вярнуўся ў «Замэт». У 2019 годзе харват стаў гульцом клюбу «Адэмар» з гішпанскай Лігі Асабаль[3]. У 2021 годзе склаў працоўную дамову з польскім клюбам «Вісла»[4]. З плоцкім клюбам здабываў Кубак Польшчы ў 2022 і 2023 гадах.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]