Уладзімер Парфянок

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Уладзімер Парфянок

лац. Uładzimier Parfianok
Імя пры нараджэньні Уладзімер Парфянок
Дата нараджэньня 1958(1958)
Месца нараджэньня Астрына, Гарадзенская вобласьць
Дата сьмерці 2024(2024)
Месца сьмерці Менск
Адукацыя БДУ
Месца вучобы
Занятак Фотамастак, куратар
Сайт parfianok.com

Уладзíмер Парфянóк (1958, Астрына, Гарадзенская вобласьць, БССР, СССР — 14 студзеня 2024, Менск, Беларусь) — беларускі фатограф, прадстаўнік «новай хвалі» творчай фатаграфіі 1980-х, куратар і адзін з заснавальнікаў галерэі візуальных мастацтваў Nova[1].

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Навучаўся ў БДУ.

Фатаграфіі навучаўся ў студыі Валерыя Лабко. Удзельнічаў у шматлікіх выставачных праектах у Беларусі і за мяжой. Стваральнік і куратар праектаў галерэі "NOVA". У фатаграфіі – прыхільнік аналягавых тэхналёгіяў і ручнога друку[2].

Заснавальнік і рэдактар беларускага фатаграфічнага вэб-альманаху Photoscope.by[3].

Памёр 14 студзеня 2024 году ў Менску[4].

Выставы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

• Lucida momenta. Галерэя «Fotografisk Galleri». Капэнгаген (Данія), 1995

• Lucida momenta. Галерэя «Foto Medium Art». Уроцлаў (Польшча), 1995

• Lucida momenta. Мастацкая галерэя «Klodzki Osrodek Kultury». Клодзька (Польшча), 1996

• Lucida momenta. Дзяржаўны мастацкі музэй. Віцебск (Беларусь), 1997

• Vladimir Parfenok. Photography. У рамках «Backlight» — пятага Міжнароднага фатаграфічнага трыенале. Цэнтар фатаграфіі «Nykyaika». Тампэрэ (Фінляндыя), 1999

• Няпэўныя факты з месца падзеяў. «M-галерэя» Інстытуту імя Гётэ. Менск, 2002.

Публікацыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

• T.Eskola & H. Eerikainen. Toisinnakiat, SN-Kirjiat Publishing. Хэльсынкі (Фінляндыя). 1988. ISSN 951-615-707-6

• Eroosio/Erosion. 1980-luvun kasitteelista kuvataidetta ja valokuva Neuvostoliitosta, Kimmo Sarje, Amos Anderson Publishing. Хэльсынкі (Фінляндыя). 1990

• Photo Manifesto: Contemporary Photography in the USSR, Walker, Ursitti & McGinniss, Stewart, Tabori & Chang. 1991. Нью-Ёрк (ЗША). ISSN 1-55670-199-3

• The Best of Graphys. Photo, part II, One Page Publishing. Швайцарыя. ISBN 981-00-4769-X

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Валерий Лобко, Портфолио Владимира Парфенка, 1993, https://web.archive.org/web/20081026204214/http://parfianok.iatp.by/publications-01.html
  2. ^ Тацяна Арцімовіч, Інтэрвію з Уладзімерам Парфянком, "Уладзімір Парфянок: Жыцьцё з фатаграфіяй", pARTisan #24’2013, https://partisanmag.by/?p=9281
  3. ^ ТВОРЧАЯ ФАТАГРАФІЯ Ў БЕЛАРУСІ НА СТЫКУ XX І XXI СТАГОДДЗЯЎ: ІДЭІ, ПАДЗЕІ, ДЗЕЮЧЫЯ АСОБЫ, Лятучы ўнівэрсытэт, https://dp.fly-uni.org/tvorchaya-fatagrafiya-%D1%9E-belarusi-na-styku-xx-i-xxi-stagoddzya%D1%9E-idei-padzei-dzeyuchyya-asoby/
  4. ^ Памёр фатограф Уладзімер Парфянок, Радыё Свабода, 15 студзеня 2024, https://www.svaboda.org/a/32774581.html