Уладзімер Пырачкін
Уладзімер Пырачкін | |
Дата нараджэньня | 19 красавіка 1954 (70 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэньня | Лоша, Астравецкі раён, Гарадзенская вобласьць, Беларуская ССР, Савецкі Саюз |
Месца вучобы | Гарадзенскі дзяржаўны мэдычны інстытут (1977) |
Занятак | навуковец, прафэсар унівэрсытэту |
Навуковая сфэра | кардыялёгія |
Месца працы | Гарадзенскі дзяржаўны мэдычны ўнівэрсытэт |
Вядомы як | дасьледнік дыягностыкі магістральных артэрыяў |
Навуковая ступень | доктар навук (2003) |
Узнагароды | Выдатнік аховы здароўя Беларусі (2005) |
Уладзімер Міхайлавіч Пырачкін (нар. 1954, Лоша, Астравецкі раён, Гарадзенская вобласьць, цяпер Беларусь) — беларускі кардыёляг.
Аўтар навуковых працаў пра ўльтрагукавую дыягностыку і лячэньне хваробаў сэрца і крывяносных судзінаў. Доктар мэдычных навук (2003)[2], выдатнік аховы здароўя Беларусі (2005) і прафэсар (2009)[3].
Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У 1971 годзе скончыў Астравецкую сярэднюю школу і паступіў у Гарадзенскі дзяржаўны мэдычны інстытут, які скончыў у 1977 годзе паводле спэцыяльнасьці «лекарская справа». У 1978—1985 гадох працаваў у 1-й гарадзкой клінічнай лякарні Горадні. У 1985—1991 гадох займаў пасаду загадніка аддзяленьня рэанімацыі Гарадзенскага абласнога кардыялягічнага дыспансэру[3]. У 1986 годзе абараніў кандыдацкую дысэртацыю[4].
У 1991—1993 гадох выкладаў у Гарадзенскім дзяржаўным унівэрсытэце на катэдры асноваў мэдычных ведаў спачатку старэйшым выкладнікам, а затым у якасьці дацэнта. У 1993 годзе перайшоў у Гарадзенскі дзяржаўны мэдычны ўнівэрсытэт на лекавы факультэт[3], дзе працаўладкаваўся на катэдру факультэцкай тэрапіі. Спачатку працаваў асыстэнтам катэдры. У 1996 годзе заняў пасаду дацэнта, а ў 1997-м атрымаў адпаведную навуковую годнасьць. У 1999—2001 гадох праходзіў падрыхтоўку ў дактарантуры, пасьля якой у 2003 годзе абараніў доктарскую дысэртацыю пра дыягностыку магістральных артэрыяў у хворых[4].
У 2001—2020 гадох быў загаднікам 1-й катэдры ўнутраных хваробаў[3], якая да 2003 году называлася катэдрай шпітальнай тэрапіі[4].
Сям'я[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Жонка — Алена Ўладзімераўна Мірончык (нар. 1951). Рэўматалягіня. Кандыдатка мэдычных навук.
- Сын — Аляксандар Пырачкін (нар. 1979). Кардыёляг. Кандыдат мэдычных навук[5].
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Зьвязда (белар.) — Выдавецкі дом «Звязда», 2014. — вып. 73 (27683). — С. 8. — ISSN 1990-763X
- ^ Даты, падзеі, людзі // Зьвязда : газэта. — 19 красавіка 2014. — № 73 (27683). — С. 8. — ISSN 1990-763x.
- ^ а б в г Пырачкін, Уладзімер Міхайлавіч (доктар мэдыцынскіх навук ; кардыялёгія ; нар. 1954) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі, 2022 г. Праверана 30 верасьня 2023 г.
- ^ а б в Пырачкін Уладзімер Міхайлавіч (навукоўцы Астравеччыны) // Астравецкая раённая бібліятэка, 14 лютага 2017 г. Праверана 30 верасьня 2023 г.
- ^ Мірончыкі — Барэцы — Пырачкіны (дынастыя / сям'я) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі, 2023 г. Праверана 30 верасьня 2023 г.
Гэта — накід артыкула пра асобу з Беларусі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |