Уладзіслаў Варакса

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Уладзіслаў Варакса
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 26 студзеня 2004(2004-01-26)[1] (20 гадоў)
Рост 178 см
Вага 78 кг[1]
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Нёман Горадня
Нумар 99
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2021 Узда 13 (15)
2021—4 Нёман Горадня 22 (0)
Зборныя
2022 Беларусь (да 19)[d] 3 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
21 красавіка 2024.

Уладзісла́ў Вара́кса (нарадзіўся 26 студзеня 2004 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца гарадзенскага «Нёману».

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выхаванец менскага «Дынама». У 2017 годзе перайшоў у юнацкую каманду салігорскага «Шахцёра», а ў 2019 годзе далучыўся да берасьцейскага «Дынама», дзе пазьней пачаў гуляць за клюбны дубль. У першай палове 2021 году абараняў колеры другалігавай «Ўзды», дзе быў адным з асноўных гульцоў. У ліпені 2021 году падпісаў кантракт з гарадзенскім «Нёманам» да сканчэньня 2023 году[2]. 2 жніўня 2021 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы матча супраць берасьцейкага «Дынама» (3:1). У далейшым гуляў за пераважна дубль, прыцягваючыся таксама да асноўнай каманды. Сэзон 2023 году амаль цалкам прапусьціў праз траўмы. У студзені 2024 году падоўжыў пагадненьне з гарадзенцамі[3].

Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У верасьні 2022 году гуляў за зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Эўропы.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Нёман»:

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]