Уцёкі ў Эгіпет

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Уцёкі ў Эгіпет
(вітраж у саборы Божай Маці ў Лос-Анджэлесе)

Уцё́кі ў Эгі́пет — апісаныя ў Эвангельлі паводле Мацьвея падзеі, якія адбываліся з сям’ёй Ісуса Хрыста пасьля наведваньня вешчуноў з усходу. Язэп з Марыяй выпраўляюцца ў Эгіпет, каб уратаваць Сына ад забойства, замоўленага царом Ірадам.

Эвангельле[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Уцёкі Сьвятой сям’і ў Эгіпет апісаныя толькі ў адным Эвангельлі і вельмі каротка. Пасьля таго, як мудрацы з усходу прынесьлі немаўляці дарункі і не вярнуліся да Ірада, Язэпу ў сьне зьявіўся анёл, які загадаў: «Устань, вазьмі Дзіця і матку Яго і бяжы ў Эгіпет і будзь там, дакуль не скажу табе; бо Ірад хоча шукаць Дзіцятка, каб загубіць Яго» (Мц., 2:13). Тае ж ночы Язэп з Марыяй і Ісусам выправіліся ў Эгіпет, дзе жылі да сьмерці Ірада.