У жніўні 44-га…

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
У жніўні 44-га
па-расейску: В августе 44-го
Жанр ваенны фільм[d], баявік[d], драматычны фільм[d] і дэтэктыўны фільм[d]
Рэжысэр Міхаіл Пташук
Сцэнарыст Уладзімер Багамолаў
Заснаваны на У жніўні сорак чацьвертага[d]
Прадусар Вольга Семаго
Уладзімер Семаго
У ролях Яўген Міронаў
Уладзіслаў Галкін
Юры Калакольнікаў
Кампазытар Аляксандр Градскі
Апэратар Уладзімір Спарышкоў
Вытворчасьць Беларусьфільм
Дата выхаду 2000 год
Працягласьць 117 хвілін
Краіна Беларусь
Мова расейская
Бюджэт 5 052 780$
Старонка на IMDb

«У жні́ўні 44-га…» — фільм Міхаіла Пташука паводле рамана Ўладзімера Багамолава «Момант ісьціны (У жніўні 44-га)», які быў створаны у 2000 годзе кінастудыяй Беларусьфільм.

Сюжэт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дзеяньня адбываюцца ў жніўні 1944 году. На тэрыторыі вызваленай Беларусі ад нацысцкіх захопнікаў у тылу савецкіх войскаў дзейнічаюць варожыя іншаагэнты[1].

З тэрыторыі Беларусі рэгулярна выходзіць у эфір група шныпароў, перадаючы ворагам вельмі важную інфармацыю аб савецкіх войсках. На пошукі шпіёнаў, у раён рэгулярных выхадаў у эфір запеленгаванай рацыі, быў пасланы атрад контрразьведчыкаў, на чале з афіцэрам.

Гісторыя стварэньня[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Экранізацыю паводле раману Ўладзімера Багамолава «Момант ісьціны (У жніўні 44-га)» спрабаваў зрабіць Вітаўтас Жалякавічус у 1975 годзе[2][3]. Акцёр Бранус Бабкаўскас, які граў генерала Ягорава, памёр падчас здымак фільма. Гэта і стала адной з прычын таго, што экранізацыя была не даробленая. Іншай прычынай зьяўляецца тое, што Багамолаў, калі стаў кансультантам, значна прынізіў рэжысэрскую працу, нягледзячы на тое, што на стварэньне першапачатковай версіі было выдаткавана шмат грошай[4].

Толькі ў канцы 90-х гадоў вырашылі зноўку пачаць здымку і запрасілі Міхаіла Пташука. Экранізацыя ад Міхаіла Пташука — другая, удалая спроба, у адрозьненьне ад першай. Фільм быў зьняты ў Строчыцы.

Такім чынам, фільм «У жніўні 44-га» зьявіўся ў 2002 годзе на Дзень Перамогі.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Дзесяць лепшых беларускіх фільмаў пра Вялікую Айчынную вайну. Sputnik (8 траўня 2017)
  2. ^ «Момент истины» («В августе 44-го…», СССР, 1975): фильм, который уже никогда не увидят зрители, Аляксандр Фёдараў, Масква, 2023
  3. ^ Пра падзеі ў жніўні 1944-га ў ваколіцах Ліды раскажа новы серыял, 27 жніўня 2022
  4. ^ Телелидеры с Ариной Ъ-Бородиной. Газета «Коммерсантъ», № 36, 02.03.2005