Форум Цэзара

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Форум Цэзара
Forum Caesaris
Руіны храма Вэнэры-прамаці на Форуме Цэзара
Тып імпэратарскі форум
Месцазнаходжаньне Рым, Італія
Замоўца Юліюс Цэзар
Сканчэньне будаўніцтва 46 да н. э.
Дыямэтар 160 × 75 м
Каардынаты 41°53′38.43″ пн. ш. 12°29′5.77″ у. д. / 41.8940083° пн. ш. 12.4849361° у. д. / 41.8940083; 12.4849361Каардынаты: 41°53′38.43″ пн. ш. 12°29′5.77″ у. д. / 41.8940083° пн. ш. 12.4849361° у. д. / 41.8940083; 12.4849361
Форум Цэзара на мапе Італіі
Форум Цэзара
Форум Цэзара
Форум Цэзара

Форум Цэзара (па-лацінску: Forum Caesaris, таксама Forum Iulium) — першы з імпэратарскіх форумаў Рыму. Цэзар даручыў Цыцэрону ў 54 годзе да н.э. купіць вучастак зямлі на суму 60—100 мільёнаў сэстэрцыяў. На гэтым участку Гаем Юліюсам Цэзарам у 5446 гады да н. э. быў пабудаваны новы форум як пашырэньне Рымскага Форуму. У паўночнай частцы форуму разьмяшчаліся храм Вэнэры-Прамаці (Venus Genetrix) і Срэбраная базыліка (basilica Argentaria), свайго роду антычная біржа. Уздоўж Clivus Argentarius захаваліся руіны крамаў і майстэрняў за часам панаваньня Адрыяна. У антычных крыніцах гаворыцца таксама пра велічную конную статую Цэзара й статуі Клеапатры з пазалочанай бронзы. У II стагодзьдзі за імпэратарам Траянам форум цалкам перабудавалі, а пасьля пажару 283 году за Дыяклецыянам адбудавалі наноў.

Форум займаў тэрыторыю 160 на 75 мэтраў[1], сёньня знаходзіцца часткова пад скверам і Вія дэі Форы Імпэрыялі. У наш час форум уяўляе сабой прамавугольную плошчу, якую з трох бакоў атачае аркавая галерэя, у цэнтры знаходзяцца руіны храма Вэнэры (тры калёны карынцскага ордэру з бэлькамі), а таксама бронзавая скульптура Цэзара (копія адной з мармуравых статуяў імпэратара).

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Stierlin, Henri Imperium Romanum. — Koln: Benedikt Taschen Verlag GmbH, 1996. — ISBN 3-8228-8729-3

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Hornblower, Simon and Antony Spawforth. The Oxford Classical Dictionary. 3d Ed. Oxford: Oxford University Press, 1996.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Форум Цэзарасховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Каардынаты: 41°53′38.43″ пн. ш. 12°29′5.77″ у. д. / 41.8940083° пн. ш. 12.4849361° у. д. / 41.8940083; 12.4849361