Франк Бэр’я

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Франк Бэр’я
Франк Бэр’я
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 25 траўня 1983 (30 гадоў)
Аржантэй, Францыя
Рост 177 см
Вага 75 кг
Пазыцыя абаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Ліль
Нумар 18
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2002—2007
2007—
Мэц
Ліль
93 (0)
203 (3)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана па стане на
2 верасьня 2012.

Франк Бэр’я (па-француску: Franck Béria; нарадзіўся 25 траўня 1983, Аржантэй, Францыя) — францускі абаронца малягасійскага паходжаньня футбольнага клюба «Ліль».

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Мэц»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Франк зьяўдяецца выхаванцам футбольных клюбаў «Клерфантэн» і «Мэц». Дэбютаваў за «Мэц» у хатняй гульні чэмпіянату Францыі 9 красавіка 2002 года супраць каманжы «Сэдан», прайграным «цёмна-бардовымі» зь лікам 2:3. Бэр’я выступаў за «Мэц» да канца сэзону 2006—2007 гадоў, правёўшы за клюб 56 матчаў у Лізе 1 і 37 матчаў у Лізе 2.

«Ліль»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Улетку 2007 году стаў гульцом клюба «Ліль». Першы матч за «Ліль» згуляў 4 жніўня 2007 года ў першым туры чэмпіянату Францыі супраць «Ляр’яна». 11 сакавіка 2008 года Франк забіў першы гол у сваёй прафэсійнай кар’еры, які апынуўся пераможным у сустрэчы супраць «Лянса» ў гульні 19-га тура чэмпіянату Францыі.

У сэзоне 2009—2010 гадоў матчам супраць ужыцкай «Слабады» Франк дэбютаваў у Лізе Эўропы. У наступным сэзоне Бэр’я ў складзе «Лілю» стаў чэмпіёнам і ўладальнікам кубка Францыі. Дэбютаваў у Лізе чэмпіёнаў 14 верасьня 2011 года ў хатнім матчы супраць маскоўскага ЦСКА.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ліль:

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]