Фэдэрацыя футболу Францыі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Фэдэрацыя футболу Францыі
Заснаваная 1919
У ФІФА з 1907
У УЭФА з 1954
Старшыня
Ноэль Ле Граэ
Трэнэры зборных
Дыд’е Дэшам (мужчыны)
Бруна Бэні (жанчыны)

Фэдэра́цыя футболу Фра́нцыі (франц. Fédération Française de Football; FFF) — француская грамадзкая арганізацыя, якая займаецца арганізацыяй і правядзеньнем чэмпіянату Францыі па футболе сярод мужчын (Ліга 1 і Ліга 2) і жанчын, падтрымкай, разьвіцьцём і папулярызацыяй футболу, а таксама кіруе мужчынскай і жаночай зборнай краіны. Штаб-кватэра разьмешчаная ў Парыжы.

Фэдэрацыя футболу Францыі была ўтвораная 7 красавіка 1919 году шляхам пераўтварэньня Францускага міжсаюзнага камітэту спорту (франц. Comité français interfédéral; CFI), утворанага ў 1907 годзе, які ў тым жа годзе ад імя Францыі далучыўся да ФІФА.

Разам з Фэдэрацыяй футболу Італіі і Бэльгіі француская Фэдэрацыя выступіла ініцыятарам і ідэолагам стварэньня УЭФА ў 1954 годзе.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]