Дыд’е Дэшам

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Дыд’е Дэшам
Дыд’е Дэшам
Didier Deschamps
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 15 кастрычніка 1968 (55 гадоў)
Баёна, Францыя
Рост 169 см
Вага 72 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Францыя
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
1985—1989
1989—1990
1990—1991
1991—1994
1994—1999
1999—2000
2000—2001
Нант
Алімпік Марсэль
Бардо
Алімпік Марсэль
Ювэнтус
Чэлсі
Валенсія
110 (3)
17 (1)
37 (3)
106 (5)
124 (4)
27 (0)
13 (0)
Зборныя
1989—2000 Францыя 103 (4)
Трэнэрскія клюбы
2001—2005
2006—2007
2009—2012
2012—
Манака
Ювэнтус
Алімпік Марсэль
Францыя
Спартовыя ўзнагароды
Футбол
Чэмпіянаты сьвету
Золата Францыя-1998
Золата Расея-2018
Чэмпіянаты Эўропы
Бронза Ангельшчына-1996
Золата Бэльгія/Нідэрлянды-2000

Дыд’е Дэшам (па-француску: Didier Deschamps; нарадзіўся 15 кастрычніка 1968 году, Баёна, Францыя) — францускі футбаліст і трэнэр. Былы капітан Францыі, прывёў яе да перамог на сусьветным першынстве 1998 году і Эўра-2000, а ў 2018 годзе стаў чэмпіёнам сьвету ўжо як галоўны трэнэр зборнай Францыі. У 2007 годзе пакінуў трэнэрскі пост «Ювэнтусу» з-за рознагалосьсяў з кіраўніцтвам каманды. На сёньняшні час зьяўляецца галоўным трэнэрам зборнай Францыі.

Клюбная кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дыд’е Дэшам пачынаў сваю футбольную кар’еру ў аматарскім клюбе «Авірон Баён», калі толькі вучыўся ў школе. Яго патэнцыял быў па вартасьці ацэнены скаўтамі «Нанту», «падпісаўшы» 15-гадовага юнака ў красавіку 1983 году. Дэбют Дэшама ў лізе адбыўся 27 верасьня 1985 году.

Першыя сапраўдныя посьпехі прыйшлі да будучага лідэра нацыянальнай каманды падчас другой марсэльской «кампаніі» 1991—1994 гадоў. Пасьля двух тытулаў чэмпіёна Францускай лігі (1991, 1992) у руках Дэшама апынуўся недасягальны для шматлікіх Кубак чэмпіёнаў. Тое, што зрабілі футбалісты «Алімпіка» ў 1993 годзе, здавалася неверагодным, паколькі да іх (як і пасьля) ні адной францускай камандзе не атрымалася заваяваць ніводнага трафэя клюбнага эўрапейскага футболу. Дыд’е Дэшам стаў самым маладым капітанам, якому атрымалася заваяваць гэты ганаровы трафэй, тады як галкіпэр той каманды, Фаб’ен Бартэз стаў самым юным брамнікам у той жа намінацыі.

У 1994 годзе гулец далучыўся да турынскага «Ювэнтусу». Бліскаючы ў яго складзе, Дэшам выйграў шэсьць разнастайных кубкаў унутры краін і другі за апошнія два гады Кубак чэмпіёнаў (1996). Мабыць, не выпадкова Дэшам уваходзіць у «тройку» найлепшых легіянэраў з Францыі, якія баранілі колер «старой сэньёры».

Перш чым завяршыць вялікую футбольную кар’еру, Дэшам пасьпеў паспрабаваць сябе ў якасьці гульца ангельскай Прэм’ер-Лігі і гішпанскай Прымэры. У 2001 годзе гулец абвясьціў аб тым, што мае намер павесіць буцы на цьвік.

Міжнародная кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Атрымаўшы запрашэньне ў зборную ад Мішэля Плятыні ў 1989 годзе (супраць Югаславіі), Дэшам пачынаў сваю міжнародную кар’еру ў цёмныя для ўсяго францускага футболу часы[1].

Калі новы галоўны трэнэр Эме Жаке пачынаў рэанімаваць зборную, капітанам стаў «зорны» плэймэкер «Манчэстэр Юнайтэд» Эрык Кантана. Але ўскладзеныя на яго надзеі не апраўдаліся: атрымаўшы доўгую дыскваліфікацыю за паводзіны, несумяшчальныя з прынцыпамі «фэйр плэй», ён змог вярнуцца толькі ў студзені 1995 году, калі на зьмену вэтэранам, накшталт яго, Жана-П’ера Папэна й Давіда Жыналя, прыйшло пакаленьне Зынэдына Зыдана. Дэшам, адзін зь нешматлікіх пакінутых у страю, быў абраны капітанам зборнай, якую пасьля ахрысьцяць «залатым пакаленьнем» францускага футболу. Свой першы матч у якасьці «трэнэра на полі» Дыд’е Дэшам адыграў супраць нацыянальнай каманды Нямеччыны падчас падрыхтовак да Эўра.

Але сучаснае прызнаньне прыйшло да Дэшама і яго партнэраў пасьля фэерычнага мундыялю 1998 году. Да пачатку першынства галоўным фаварытам лічылася зборная Бразыліі, якая, нягледзячы на страту Рамарыё, усё роўна заставалася самой грознай па складзе. Скласьці ёй канкурэнцыю магла толькі Сэлеста, вядзёная зьвязкам нападнікаў Габрыель БатыстутаАрыель Артэга. Але на справе атрымалася зусім па-іншаму: Францыя не пакінула ні найменшага шанцу сваім супернікам, паказаўшы выбітную гульню на ўсіх участках поля ў кожным матчы. Сапраўдным героем спаборніцтваў стаў Зынэдын Зыдан, аўтар фінальнага «дубля»; у варотах (на зьдзіўленьне роўна) стаяў Бартэз; лінія жа абароны, вядзёная абаранялым хаўбэкам Дыд’е Дэшамам, стала самой суладнай на турніры. Перамога апынулася больш чым заканамернай, прызнаньне — заслужаным.

Неўзабаве пасьля посьпеху Эме Жаке пакінуў пост настаўніка зборнай. На зьмену яму прыйшоў Ражэ Лемэр, які, скарыстаўшыся напрацоўкамі папярэдніка, прывёў французаў да перамогі ў наступным па ліку буйным турніры, Чэмпіянаце Эўропы 2000 году. Пасьля таго, як Дэшам падняў над галавой ганаровы трафэй, Францыя адразу ўзначаліла рэйтынг ФІФА і на працягу двух гадоў заставалася на яго вяршыні.

У 2001 годзе адбылося разьвітаньне Дыд’е Дэшама са зборнай. На той момант ён лічыўся рэкардсмэнам Францыі па ліку згуляных за яе матчаў. Цяпер наперадзе Дэшама разьмясьціліся адразу тры прозьвішчы: Зыдана, Цюрама і Дэсаі, прытым што ўсе яны — былыя партнэры Дыд’е.

Трэнэрская кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першым клюбам, які быў занесены ў сьпіс Дэшама-трэнэра, стаў «Манака», зь якім выйграў кубак лігі ў 2003 годзе і дайшоў да фіналу Лігі Чэмпіёнаў 2004 году і зь якога пасьля сышоў, не сыдучыся ў меркаваньні з кіраўніцтвам.

Калі ўлетку 2006 паступіла прапанову ад церпячага бедзтва «Ювэнтусу», Дэшам практычна не сумняваўся, і пачатак свайго першага сэзону ў Сэрыі B «старая сэньёра» сустракала разам з французам на трэнэрскім пасту. У першым жа сэзоне Дэшам вывеў каманду ў Сэрыю А зь першага месца, але па заканчэньні сэзону сышоў з клюбу з-за рознагалосьсяў з кіраўніцтвам.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гулец[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Чэмпіён сьвету: 1998
  • Чэмпіён Эўропы: 2000
  • Уваходзіць у сьпіс ФІФА 100

Трэнэр[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Чэмпіён сьвету: 2018

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Нягледзячы на хвацкі падбор гульцоў, Францыя не змагла кваліфікавацца ні на ЧС-1990, ні на ЧС-1994, калі шанцы на яе ўдалы выступ былі асабліва вялікія.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]