Філіп Адамавіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Філіп Адамавіч
бас. Filip Adamović
«Цмокі-Менск» — №3
гульнёвы абаронца
Рост: 183 см
Грамадзянства: Босьнія і Герцагавіна
Дата нараджэньня: 15 сьнежня 1988 (35 гадоў)
Бялград, Югаславія
Клюбная кар’ера
  • Сьцяг Босьніі і Герцагавіны Igotea (2006—2008)
  • Сьцяг Босьніі і Герцагавіны Mladost (2008—2009)
  • Сьцяг Босьніі і Герцагавіны Sloboda (2009—2010)
  • Сьцяг Сэрбіі Servitium (2010—2011)
  • Сьцяг Босьніі і Герцагавіны Borac (2010)
  • Сьцяг Босьніі і Герцагавіны Igotea (2011—2013)
  • Сьцяг Румыніі Ploiesti (2013—2014)
  • Сьцяг Румыніі Mures (2014—2015)
  • Сьцяг Румыніі Cluj (2015—2017)
  • Нацыянальны сьцяг Беларусі Цмокі-Менск (2017—2018)

Філіп Адамавіч (па-басьнійску: Filip Adamović; нарадзіўся 15 сьнежня 1988 году, Бялград) — басьнійскі баскетбаліст. Амплюа — абаронца. У 2017 гадзе пачаў выступаць за «Цмокі-Менск». Гуляе за нацыянальную зборную Босьніі і Герцагавіны.

Свой першы прафэсійны кантракт падпісаў з басьнійскім клюбам «Ігатэа» ў 2006-м годзе. Адразу абаронца разам з камандай выйграў Кубак Босьніі і Герцагавіны і прабіўся ў паўфінал чэмпіянату краіны. З 2008 па 2011 год Адамавіч зьмяніў некалькі клюбаў, выступаючы ў чэмпіянатах Сэрбіі і Босьніі, а перад сэзонам 2011/12 вярнуўся ў «Ігатэа», зь якім у 2013-м выйграў золата першынства Босьніі і Герцагавіны.

З 2013 году гуляў у чэмпіянаце Румыніі, дзе і выступаў да гэтага лета па чарзе за «Плаешці», «Мураш» і «Клуж». У кожным з сэзонаў Філіп браў удзел у Матчах зорак чэмпіянату Румыніі, а ў 2014-м і 2017-м выйграваў мясцовае першынства[1].

Сэзон 2017/2018 гуляў за «Цмокі-Менск». Згуляў 17 матчаў Лігі ВТБ (8,5 пункту, 3,9 выніковыя перадачы ў сярэднім за 21,05 хвіліны) і 14 матчаў Кубку ФІБА (9,4 пункту і 3,6 дзейсных перадачы за 19,5 хвіліны)[2].

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Чэмпіён Босьніі і Герцагавіны — 2007, 2013
  • Чэмпіён Румыніі — 2014, 2017
  • Чэмпіён Беларусі — 2018
  • Уладальнік Кубку Румыніі — 2017

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]