Хакей на траве

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Фрагмэнт гульні ў хакей на траве

Хакей на траве — летні алімпійскі від спорту. Арганізацыяй спаборніцтваў займаецца Міжнародная фэдэрацыя хакея на траве (Federation Internationale de Hockey, FIH). У Міжнародную фэдэрацыю хакея ўваходзяць больш за 116 краінаў.

Існуе разнавіднасьць хакея на траве ў закрытых памяшканьнях — індорхакей, які лічыцца асобным відам спорту, і адрозьнівацца ня толькі пакрыцьцём, але й меншым памерам пляцоўкі й колькасьцю гульцоў у кожнай камандзе.

Хакей на траве карыстаецца вялікай папулярнасьцю ў Нідэрляндах, Нямеччыны, Гішпаніі, Бэльгіі, Ангельшчыне, Ірляндыі, Аргентыне, Аўстраліі, Новай Зэляндыі, ПАР, Індыі, Пакістане, Малайзіі.