Ха Шы Мін

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Ха Шы Мін
1946 год
1946 год
1-ы Прэзыдэнт Дэмакратычнай Рэспублікі Віетнам
2 сакавіка 1946 — 2 верасьня 1969
Папярэднік: пасада заснаваная
Наступнік: Тон Дык Тханг
Прэм’ер-міністар
2 верасьня 1945 — 20 верасьня 1955
Папярэднік: пасада заснаваная
Наступнік: Фам Ван Донг
Асабістыя зьвесткі:
Нарадзіўся: 19 траўня 1890
Правінцыя Нгеан, с. Кім Ліен
Памёр: 2 верасьня 1969

Ханой
Партыя: 1) Француская камуністычная партыя (1920—1930)
2) Камуністычная партыя Віетнаму (з 1930)
Сужэнец: Тан Тует Мінь
Адукацыя: Франка-віетнамская школа; Камуністычны ўнівэрсытэт працаўнікоў Усходу
Рэлігія: Канфуцыянства
Узнагароды:
Ордэн Леніна

Ха Шы Мін (19 траўня 1890 — 2 верасьня 1969) — віетнамскі камуністычны дзяяч, кіраўнік жнівеньскай рэвалюцыі ў Віетнаме, першы прэзыдэнт Дэмакратычнай Рэспублікі Віетнам (ДРВ). Сапраўднае імя — Нгуен Шынь Кунг і Нгуен Тат Тхань. Яшчэ адзін псэўданім — Нгуен Ай Куок («Нгуен-патрыёт»).

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ха Шы Мін. Малюнак Алега Грушэцкага, 1990 г.

Нарадзіўся 19 траўня 1890 году ў правінцыі Нгеан.

У 1911 зьехаў за мяжу, дзе працаваў матросам. З 1916 г. па 1923 г. год жыў у ЗША, Ангельшчыне, Францыі.

У Парыжы працаваў памочнікам фатографа[1]. У 1920 годзе ўступіў у Францускую камуністычную партыю. З дапамогай новых сяброў-аднапартыйцаў трапіў у Савецкі Саюз, дзе працягнуў палітычную дзейнасьць і канчаткова сфармаваўся як камуністычны лідэр.

З 1920-х гадоў — актывіст Камінтэрну.

У 1925 г. арганізаваў Таварыства рэвалюцыйнай моладзі Віетнаму. Каб пазьбегнуць арышту, быў вымушаны жыць не ў Віетнаме, а ў Камбоджы. У той час у Індакітаі ўжо дзейнічалі паасобку камуністычныя групы. Ха Шы Мін аб’яднаў іх, дзякуючы чаму ў 1930 г. была арганізавана Камуністычная партыя Індакітаю.

З 1946 па 1955 гг. быў прэм’ер-міністрам Паўночнага Віетнаму. З 1946 па 1969 гг. — прэзыдэнт Паўночнага Віетнаму.

Маўзалей Ха Шы Міна ў Ханоі

Пахаваны ў Ханоі, у маўзалеі, на плошчы Бадзінь.

Памяць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • У яго гонар у 1976 годзе сталіца Паўднёвага Віетнаму горад Сайгон была перайменавана у Ха Шы Мін.
  • У Маскве ў 1969 імя Ха Шы Міна прысвоенае плошчы, на якой яму пазьней адкрылі помнік.
  • У Санкт-Пецярбургу, (горад-пабрацім Ха Шы Міну), у 1978 годзе адна з вуліцаў названая імем Хашыміна.
  • 19 траўня 2010 у двары ўсходняга факультэту СПБДУ (Санкт-Пецярбург) быў адкрыты помнік Ха Шы Міну[2].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • «Хо Ши Мин». Избранное. Библиотека вьетнамской литературы, Прогресс, 1979 г.
  • «Хо Ши Мин». Избранное. Воспоминания о Хо Ши Мине. Издательство политической литературы, 1990 г. ISBN 5-250-00856-9
  • Евгений Кобелев. «Хо Ши Мин». Жизнь замечательных людей, Молодая гвардия, 1983 г.
  • Афонин С., Кобелев Е. «Товарищ Хо Ши Мин». М.: Политиздат, 1980 г.
  • Афонин С., Кобелев Е. «Беседы о Хо Ши Мине». М.: Детская литература, 1987 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Ха Шы Мінсховішча мультымэдыйных матэрыялаў