Хлапчукі 20-га стагодзьдзя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Хлапчукі 20-га стагодзьдзя (па-японску: 20世紀少年, Nijusseiki Shōnen) — манґа напісаная й намаляваная японскім манґакай Наокі Ўрасава. Першапачаткова апублікаваная з 27 верасьня 1999 году па 24 красавіка 2006 году ў 249 эпізодах штотыднёвага японскага комікса «Big Comic Spirits», сабранага ў 2000–2006 гадах. У 22 кніжных тамах выдавецтва Shōgakukan. Працяг сэрыі пад назовам «Хлопчыкі 21-га стагодзьдзя» быў апублікаваны ў 16 эпізодах у «Big Comic Spirits» са студзеня па ліпень 2007 году і апублікаваны ў двух тамах кніг у тым жа годзе.