Хлебазапасны магазын

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Хлебазапасны магазын, (па-расейску: Хлебозапасный магазин, расейскае гутарковае мангазея) — скарбовая або грамадзкая ўстанова ў Расейскай імпэрыі, якая займалася назапашваньнем збожжа на выпадак голаду або стыхійнага бедзтва, а таксама выдачай збожжавых пазык (напрыклад, сялянам на пасеў пасьля засухі), часам і гандлем збожжам. Пачатковы запас выдаткоўваў дзяржаўны скарб або зьбірала грамада збожжам ці грашыма. Прыбыткі ад пазык і гандлю ішлі на павелічэньне запасаў. Хлебазапасныя магазыны былі часткай сыстэмы назапашваньня рэсурсаў агулам.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]