Хмарачос

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Небасяг Ўіліс Таўэр

Хмарачо́с, небася́г (па-ангельску: skyscraper) — вельмі высокі будынак. Даволі часта пры наданьні будынку статусу хмарачосу ўлічваецца яго форма і вонкавы выгляд.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Упершыню словам хмарачос сталі называць будынкі ў Нью-Ёрку напрыканцы XIX стагодзьдзя. Раней будынкі, вышэйшыя за 6 паверхаў, будаваліся рэдка — такой лічыцца максымальная дазволеная вышыня пад’ёму па лесьвіцы. Да таго ж, водныя помпы не дазвалялі падымаць ваду на вышыню, большую за 15 мэтраў.

Нягледзячы на гэткія цяжкасьці, першыя высокія будынкі пачалі зьяўляцца ўжо ў XVII стагодзьдзі.

Першым небасягам прынята лічыць будынак дзесяціпавярховы Home Insurance Building, пабудаваны ў Чыкага ў 1884—1885 гадох, над якім у 1891 годзе былі надбудаваныя яшчэ два паверхі. У 1890 годзе ў Нью-Ёрку быў пабудаваны яшчэ адзін «небасяг» — дваццаціпавярховы New York World Building. Ніводны з гэтых будынкаў, калі б быў пабудаваны сёньня, ня мог бы прэтэндаваць называцца небасягам. Аднак для тых часоў такія вышыні былі даволі значнымі; да таго ж у чыкаскім небасягу ўпершыню была выкарыстаная новая тэхналёгія: будынак абапіраўся не на сьцены, а на спэцыяльны мэталічны каркас, да якога былі прымацаваныя ўсе астатнія элемэнты будынку, улучаючы і сьцены. Гэтая тэхналёгія выкарыстоўваецца і сёньня пры пабудове сучасных небасягаў.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Skyscrapercity.com — форум пра хмарачосы, у тым ліку і пра беларускія праекты