Хідэмаса Морыта

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Хідэмаса Морыта
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 10 траўня 1995(1995-05-10)[1] (28 гадоў)
Рост 177 см
Вага 74 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Спортынг
Нумар 5
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2018—2021
2021—2022
2022—
Кавасакі Франтале
Санта-Клара
Спортынг
81 (1)
48 (3)
48 (8)
Зборныя
2018— Японія 32 (3)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
10 сакавіка 2024.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
3 лютага 2024.

Хідэмаса Морыта (па-японску: 守田 英正; нар. 10 траўня 1995 году) — японскі футбаліст, абарончы паўабаронца партугальскага клюбу «Спортынг» і нацыянальнай зборнай Японіі.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Морыта далучыўся да «Кавасакі Франтале» ў 2018 годзе. 10 лютага паўабаронца дэбютаваў у прафэсійным футболе ў матчы за Супэркубак Японіі супраць «Сэрэзы Осакі». У матчы айчыннага чэмпіянату ён упершыню выйшаў у кашулі свайго клюбу «Вэгалта». Гулец амаль адразу стаў адным зь лідэраў каманды, дапамогшы здабыць айчынны тытул у 2018 годзе. Паводле выніку Джэй-лігі 2020 году увайшоў у склад першай адзінаццаткі чэмпіянату[2]. Пасьля гэтага далучыўся да складу партугальскага клюбу «Санта-Клара»[3]. Адразу ж у 2021 годзе дэбютаваў і забіў першы гол у складзе клюбу[4]. У ліпені 2022 году зьмяніў клюб на лісабонскі «Спортынг»[5].

Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У верасьні 2018 году ўпершыню быў выкліканы ў склад нацыянальнай зборнай Японіі ў першы год сваёй прафэсійнай кар’еры[6]. Дэбютаваў у складзе каманды 11 верасьня ў матчы супраць зборнай Коста-Рыкі.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Кавасакі Франтале»:

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]